• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэчы ў НАТА, дапамога для незалежных СМІ, падзеі да 5-годдзя пратэстаў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 14–20 ліпеня

    21 ліпеня, 2025

    5 ГОД АД ПАЧАТКУ ПРАТЭСТАЎ

    Дэмакратычныя сілы рыхтуюцца да адзначэння 5-годдзя ад выбараў 2020 году. У гэты дзень мы заклікаем міжнародную супольнасць падтрымаць беларусаў у іх змаганні за свабоду. 9–10 жніўня ў Варшаве плануецца правядзенне вялікай канферэнцыі «Новая Беларусь», якая збярэ ўсе структуры дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. У межах канферэнцыі будуць прэзентаваныя змены ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, стратэгічныя прыярытэты дэмакратычных сілаў, вынікі даследаванняў і новыя кампаніі. Рэгістрацыя магчымая па спасылцы

    9 жніўня ў Варшаве ў 15:00 адбудзецца Марш салідарнасці з удзелам Святланы і Сяргея Ціханоўскіх, Паўла Латушкі і іншых лідараў. Падобныя акцыі пройдуць у гарадах Еўропы і ЗША: паказы фільмаў, выставы, культурніцкія мерапрыемствы.

    7–8 жніўня запланаваныя слуханні Каардынацыйнай рады з удзелам прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета.

    ВІЗІТ У БРУСЕЛЬ

    Падчас візіту ў Брусель Святлана Ціханоўская выступіла на Парламенцкай Асамблеі НАТА, дзе заклікала падтрымаць Украіну, беларускую грамадзянскую супольнасць, і незалежныя медыя. Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА Маркасам Перэстрэлу, з нацыянальнымі дэлегацыямі да Парламенцкай асамблеі НАТА. З Еўракамісаркай па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Мартай Кос Ціханоўская запісала супольнае відэа. Еўракамісарка анансавала падрыхтоўку новага пакета падтрымкі для незалежных журналістаў, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці.

    Фотарэпартаж

    СУСТРЭЧЫ Ў БЕЛЫМ ДОМЕ І ДЗЯРЖДЭПАРТАМЕНЦЕ

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі ў Вашынгтоне сустрэўся з намеснікам дарадцы прэзідэнта Дональда Трампа Эндзі Бэйкерам. Абмеркавалі беларуска-амерыканскія адносіны і крокі па вызваленні палітвязняў і працяг стратэгічнага дыялогу. Акрамя таго, Дзяніс Кучынскі правёў перамовы ў Дзяржаўным дэпартаменце, Кангрэсе ЗША і ўзяў удзел у Форуме па бяспецы ў Аспене.

    ЯК ПРАЦУЕ ОФІС ПАСЛЯ ВЫЗВАЛЕННЯ СЯРГЕЯ ЦІХАНОЎСКАГА

    Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і растлумачыла, што вызваленне Сяргея Ціханоўскага не прынесла рознагалоссяў унутры дэмакратычных сілаў і акрэсліла, што каманда Офіса працягвае працу па вызваленні ўсіх палітвязняў і вырашэнні палітычнага крызіса ў Беларусі. Паводле Святланы, Сяргей Ціханоўскі можа мець сваё меркаванне, і хутчэй за ўсё будзе займацца медыйна-інфармацыйнай дзейнасцю. 

    СУПРАЦОЎНІЦТВА З TIKTOK 

    Офіс Святланы Ціханоўскай правёў перамовы з прадстаўнікамі TikTok. У выніку былі разблакаваныя акаўнты Латушкі і Ціханоўскай. Таксама размаўлялі пра падтрымку беларускіх медыя, блогераў, і беларускай мовы на платформе.

    СПРАВАЗДАЧА ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ

    Напярэдадні афіцыйнай прэзентацыі праўладнай справаздачы Беларусі па Мэтах устойлівага развіцця (МУР) у ААН, беларуская грамадзянская супольнасць прадставіла альтэрнатыўную справаздачу. Заява дарадцы Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леаніда Марозава з гэтай нагоды: «Дзякуючы вам свет можа ўбачыць не фасад, а сутнасць таго, што адбываецца ў Беларусі — без прыкрасаў і маніпуляцыяў».

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ДА ГАДАВІНЫ ЗАТРЫМАННЯ АЛЕСЯ БЯЛЯЦКАГА

    Заснавальніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага затрымалі 14 ліпеня 2021 года. Святлана Ціханоўская з нагоды чацвёртай гадавіны затрымання праваабаронцы: «Такія людзі, як Алесь, — гэта сумленне нашай краіны. Мы здолеем захаваць яго спадчыну і наблізіць той дзень, калі Алесь будзе зноў на свабодзе займацца справай свайго жыцця — дапамагаць іншым».

    З ЧЫМ СУСТРАКАЕЦЦА МОЛАДЗЬ У БЕЛАРУСІ

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава распавяла, з чым сутыкаецца беларуская моладзь: «Маладыя спецыялісты ў Беларусі зарабляюць у 5 разоў менш, чым іх аднагодкі ў Еўропе. Школьнікаў з дзяцінства вучаць рыць акопы і патруляваць межы».

    АКАДЭМІЯ ЖАНОЧАГА ПАЛІТЫЧНАГА ЛІДАРСТВА

    У межах Акадэміі жаночага палітычнага лідарства прайшла анлайн-сустрэча з Габрыэлай Свароўскай — былой дыпламаткай і эксперткай у галіне правоў чалавека, якая падзялілася досведам сваёй палітычнай і прафесійнай кар’еры, адказала на пытанні ўдзельніц. Сустрэча праведзеная прадстаўніцай Офіса Святланы Ціханоўскай у Чэхіі Крысцінай Шыянок. 

    МЕДЫЯ

    Радыё Свабода (Беларусь), POLITICO (Міжнароднае), Алеся Бацман (Украіна), БелСАТ (Беларусь), Дождь (Расія), The Sunday Times (Вялікабрытанія), BBC (Міжнароднае), Die ZEIT (Германія), DeutschlandRadio (Германія), Die ZEIT (Германія).

     

    Апошнія навіны