У Бруселі Святлана Ціханоўская сустрэлася з Еўракамісаркай па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Мартай Кос.
Па выніках сустрэчы Еўракамісарка анансавала новы пакет падтрымкі для Беларусі, які будзе накіраваны на дапамогу:
⭕️ незалежным журналістам;
⭕️ праваабаронцам;
⭕️ актывістам грамадзянскай супольнасці.
Асобна абмяркоўвалася неабходнасць падтрымкі Беларускай службы «Радыё Свабода» і іншых незалежных медыя, якія працягваюць працаваць у выгнанні і супрацьстаяць прапагандзе рэжыму.
Святлана Ціханоўская:
«Я вельмі ўдзячная нашым дыпламатычным партнёрам, якія не здаюцца разам з намі ўжо пяць гадоў. Вы ўспрымаеце Беларусь не як страчаную справу, а як надзею на перамены ў нашай краіне. Ніводная барацьба не можа быць выйграная ў адзіночку. І я ўдзячная вам за падтрымку нашай барацьбы супраць рэжыму. Мы ўяўляем сабой альтэрнатыву «рускаму свету» і ўладзе Лукашэнкі. На гэтым шляху мы не адны. Мы з вамі, мы з усёй Еўропай. І я веру, што аднойчы мы разам адсвяткуем нашу перамогу».
Дэмакратычныя сілы Беларусі не ўдзельнічаюць у размеркаванні гэтай дапамогі — яна ажыццяўляецца праз адкрытыя конкурсы і праграмы Еўрасаюзу.