• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіт у Косава, Круглы стол у Чэхіі, галасаванне ў Сейме Літвы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 14-20 красавіка

    22 красавіка, 2025

    ВІНШАВАННЕ З ВЯЛІКАДНЕМ

    Святлана Ціханоўская павіншавала ўсіх беларусаў і беларусак з Вялікаднем: «Вялікдзень – свята перамогі дабрыні над злом. Няхай гэты дзень стане нам напамінам: будучыня за тымі, хто захоўвае чалавечнасць. За тымі, хто не прымае хлусню і працягвае мяняць сусвет праз любоў і падтрымку».

    ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ

    39 гадоў таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Дэмакратычныя Сілы плануюць шэраг мерапрыемстваў з нагоды гэтай гадавіны. У Вільні, Варшаве, Беластоку запланаваны шэраг акцыяў: мітынгі, ускладанне кветак з удзелам дыпламатаў. Традыцыйна такія акцыі адбываліся ў Беларусі, але цяпер гэта немагчыма праз рэпрэсіі. 

    ВІЗІТ У КОСАВА

    На гэтым тыдні дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі знаходзілася ў Прышціне па запрашэнні Офіса Прэзідэнта краіны. З беларускага боку ў працоўным візіце ўдзельнічалі галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька. Падчас візіту абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферах легалізацыі, падтрымку журналістаў, дыяспары і ІТ-сектара, а таксама правялі кансультацыі па новым беларускім пашпарце

    Галоўныя вынікі: разгледзелі магчымасці навучання беларускіх добраахвотнікаў, запуску праграмаў для журналістаў і стварэнне міжпарламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у парламенце Косава. 

    СУСТРЭЧА З ЗАСНАВАЛЬНІКАМ BLUE/YELLOW

    Святлана Ціханоўская разам з прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінетам Вадзімам Кабанчуком сустрэлася з кіраўніком літоўскай дабрачыннай арганізацыі Blue/Yellow Йонасам Охманам, якая займаецца зборам гуманітарнай і ваеннай дапамогі Украіне. Падчас сустрэчы абмеркавалі супольныя ініцыятывы падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за Украіну. Ціханоўская падкрэсліла важнасць адзінства і салідарнасці ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі.

    КРУГЛЫ СТОЛ У ЧЭХІІ

    Офіс дэмакратычных сілаў у Чэхіі правёў Круглы стол «Будучыня Беларусі – еўрапейская: выбар на карысць каштоўнасцяў, а не страху». У Форуме ўдзельнічалі прадстаўнікі чэшскага МЗС, Сената, Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай рады, а таксама прадстаўнікі 12 амбасадаў. Удзельнікі абмеркавалі пытанні бяспекі, еўрапейскай ідэнтычнасці беларусаў і магчымасці інтэграцыі з Еўрапейскім Саюзам. 

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ЎЗНАГАРОДЗІЛА ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА

    Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла медалём Францыска Скарыны выбітнага музыканта і кампазітара Лявона Вольскага. Медаль Францыска Скарыны прысуджаецца за ўнёсак у развіццё беларускай навукі, адукацыі і культуры.

    СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ КУЛЬТУРЫ

    15 красавіка адзначаецца Сусветны дзень культуры. З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў: «Беларуская культура – своеасаблівая чырвоная стужка, якая праходзіць праз усіх нас. І пакуль мы аб’яднаныя ёй – Беларусь побач».

    IV КАНФЕРЭНЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ І БЕЛАРУСАК СВЕТУ

    Адкрыта рэгістрацыя на IV Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету. Яна пройдзе з 23 па 25 траўня 2025 года ў Варшаве і мае мэтамі ўмацаванне сувязі паміж людзьмі, абмен досведам і супольнае планаванне будучыні. Галоўная тэма сёлетняй Канферэнцыі – развіццё і ўмацаванне патэнцыялу беларускай дыяспары.

    Акрамя таго, яшчэ можна пакінуць меркаванні наконт пытанняў для разгляду падчас Канферэнцыі па спасылцы.

    ГАЛАСАВАННЕ Ў СЕЙМЕ ЛІТВЫ

    Сейм Літвы адхіліў новыя абмежаванні, якія маглі б пагоршыць становішча беларусаў з відам на жыхарства ў Літве. Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька распавёў, што гэта адбылося дзякуючы паслядоўнай сумеснай працы літоўскіх парламентарыяў і міжпартыйнай групы «За дэмакратычную Беларусь». Вынік – згаданыя праўкі не закрануць беларусаў.

    МЕДЫЯ 

    «И грянул Грэм» (Латвія), RAAM (Нідэрланды).


    Апошнія навіны