• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Адкрыта рэгістрацыя на IV Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету

    16 красавіка, 2025

    З 23 па 25 траўня 2025 года Варшава зноў стане месцам правядзення IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая збярэ разам прадстаўнікоў нашай дыяспары, каб умацаваць сувязі, падзяліцца досведам і супольна планаваць будучыню.

    Галоўная тэма сёлетняй Канферэнцыі — развіццё і ўмацаванне патэнцыялу беларускай дыяспары.

    Падчас канферэнцыі адбудуцца:
    ⭕Планаванне супрацоўніцтва паміж дыяспарамі;
    ⭕Майстар-класы;
    ⭕Сустрэчы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі;
    ⭕Нефармальны нэтворкінг.

    ❗️ Колькасць удзельнікаў і ўдзельніц Канферэнцыі абмежаваная тэхнічнымі магчымасцямі памяшкання і складае 200 асобаў.

    📌 Таму, калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі ўжо цяпер.

    Таксама заклікаем вас пакінуць меркаванні наконт пытанняў для разгляду падчас Канферэнцыі па спасылцы.

    Да сустрэчы ў Варшаве!

    Апошнія навіны