• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету: панэльныя дыскусіі і спікеры

    21 сакавіка, 2024

    Офіс Святланы Ціханоўскай, Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Народныя амбасады працягваюць падрыхтоўку да ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая пройдзе 23-24 сакавіка ў Празе. 

    Падчас Канферэнцыі будуць падымацца актуальныя праблемы беларускай супольнасці і пытанні, на якія адкажуць эксперты-спікеры. 

    Першая панэль: «Стратэгічная візія беларускай дэмакратычнай супольнасці і роля беларусаў(-ак) замежжа на 2024-2025 гады»

    Панэль прысвечаная візіям таго, як павінная развівацца дэмакратычная супольнасць у 2024-2025 гадах, што змянілася праз працяглы перыяд пасля 2020 году, якую ролю могуць і/або павінны адыгрываць палітычныя суб’екты і супольнасці беларусаў(-ак) замежжа, як прыярытэзаваць цяжкасці і выклікі, якія ўзнікаюць у сённяшніх умовах, і ці могуць беларусы(-скі) замежжа рэальна ўплываць на грамадска-палітычную сітуацыю ўнутры Беларусі.

    Спікеры: 

    Другая панэль:  «Роля беларусаў(-ак) замежжа ў беларуска-ўкраінскіх адносінах»

    Галоўная мэта панэлі – дыялог беларускага і ўкраінскага народаў у часы, калі адносіны паміж нашымі краінамі рэдукаваныя ў сувязі з вайной Расіі супраць Украіны, саўдзельнікам якой стала рэжымная Беларусь.

    Спікеры:

    • Key-note спікер: Ігар Кізім, амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі;
    • Генадзь Манько, Місія дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве;
    • Таццяна Гацура-Яворская,  рэабілітацыйны цэнтр «Ланка» і кінафестываль «1084 На мяжы» ва Украіне;
    • Станіслаў Салавей, беларускі медык ва Украіне, прафсаюзны актывіст;
    • Маша Анімія, каардынатарка дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне, фонд BYSOL;
    • Євген Магда, Білорусько-український спостерігач. 

    Трэцяя панэль: «Узмацненне патэнцыялу супольнасці беларусаў(-ак) замежжа»

    Гэтая панэль будзе складацца з некалькіх асобных частак. Кожны з 4 блокаў будзе прысвечаны прамовам беларусаў і беларусак, якія маюць рэалізаваныя ці гатовыя да рэалізацыі кейсы па вырашэнні праблемаў у рамках дадзенай праблематыкі.

    Дапамога палітычным зняволеным, у тым ліку былым і іх сем’ям/сваякам

    Спікеры: 

    • Вольга Зазулінская, кіраўніца фонду «Краіна для жыцця», праваабаронца, каардынатарка праекта дапамогі палітзняволеным і іх сем’ям;
    • Андрэй Стрыжак, кіраўнік фонду салідарнасці BYSOL;
    • Вераніка Станкевіч, каардынатарка ініцыятывы «Вольныя», актывістка.
    • Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі.

    Легалізацыя і дакументы

    Спікеры

    Культура і нацыянальнае адраджэнне 

    Спікеры: 

    Рэсурсы і фінансаванне 

    Спікеры: 

    Нагадваем, што азнаёміцца з праграмай Канферэнцыі можна па спасылцы.

    Апошнія навіны