• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дзень салідарнасці з палітвязнямі, Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 19–25 траўня

    26 мая, 2025

    КАНФЕРЭНЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ І БЕЛАРУСАК СВЕТУ

    23–25 траўня ў Варшаве прайшла IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Першы працоўны дзень распачаўся дакладам ад ініцыятывы BELPOL. Святлана Ціханоўская, якая наведала прэзентацыю дакумента, адзначыла: «Даклад, які мы прадставілі сёння, — фундаментальная праца. Яна аналізуе не толькі ўнутраную палітыку рэжыму Лукашэнкі, але і яго ролю ў вайне супраць Украіны». У другі дзень прайшлі панэльныя дыскусіі па паляпшэнні становішча ў ключавых напрамках. Асаблівасцю дня стала тое, што ўдзельнікі не толькі паслухалі экспертаў і спікераў, але і далучыліся да працы ў групах, каб разам знаходзіць канкрэтныя рашэнні для рэальных праблемаў. Франак Вячорка — пра вынікі Канферэнцыі: «Мы сабралі ідэі — больш за 100 прапановаў з розных краінаў — і паспрабуем гэта аб’яднаць у адзіны, супольны план».

    Фотарэпартаж

    ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З ПАЛІТВЯЗНЯМІ

    21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. У гэты дзень у 2021 годзе ў калоніі загінуў палітвязень Вітольд Ашурак, і яго смерць стала сімвалам жорсткасці рэжыму. З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў: «Кожны крок — важны, кожнае пісьмо можа стаць чыёйсьці надзеяй. Няхай нашая салідарнасць працягвае расці і пашырацца. Няхай ніводзін палітвязень не застанецца самотным. Свабоду палітвязням!»

    У гэты дзень прайшоў шэраг акцыяў у розных гарадах. Беларуская лідарка далучылася да «Варты Святла» — ціхай акцыі памяці ў Вільнюсе. У Рыме прайшла Святая Імша ў інтэнцыі беларускіх палітвязняў — падзея адбылася па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай і амбасадаў Літвы і Польшчы пры Апостальскай Сталіцы. Таксама да Дня салідарнасці з палітвязнямі далучылася і міжнародная супольнасць

    ВІЗІТ У ВАРШАВУ

    Падчас візіту ў Варшаву Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у канферэнцыі «Бяспека дэмакратыі», арганізаванай Польскім агенцтвам друку. Акрамя таго, беларуская лідарка выступіла ва ўніверсітэце Civitas, дзе падкрэсліла, што вайна ва Украіне стала інструментам выжывання для рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі. Акрамя таго, беларуская лідарка сустрэлася з удзельніцамі адукацыйнай праграмы «Акадэмія жаночага палітычнага лідарства», якая арганізуецца Офісам Святланы Ціханоўскай сумесна з Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы пры падтрымцы нямецкага фонду Friedrich Ebert Foundation (FES). 

    Фотарэпартаж

    ВІЗІТ У АРГЕНЦІНУ

    23 траўня завяршыўся першы візіт прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай у Лацінскую Амерыку. У Аргенціне Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай, правёў сустрэчы з уладамі, парламентам і грамадзянскай супольнасцю, што прынесла канкрэтныя вынікі: абмеркаванне дырэктывы для спрашчэння дакументаў для беларусаў, гарантыі бяспекі для палітэмігрантаў і пагадненне аб міжнародным супрацоўніцтве.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ — ПРА СМЕРЦЬ ВАЛЯНЦІНА ШТЭРМЕРА

    На гэтым тыдні стала вядома пра смерць яшчэ аднаго палітвязня — Валянціна Штэрмера, асуджанага на 5 гадоў за антываенныя каментары. Святлана Ціханоўская: «Разумею, што ён быў чалавекам з прынцыпамі. Не сумняваюся, што яго любілі і чакалі дома. Кожная страта — гэта боль, гэта напамін пра адказнасць, якую мы ўсе нясём перад тымі, хто сёння ў турмах, хто не дажыў да волі, хто ўсё яшчэ працягвае барацьбу».

    ПРАЕКТ ЛЮСТРАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ

    Дэмакратычныя сілы рыхтуюць канцэпцыю закона аб люстрацыі — пра тое, як новая Беларусь зможа абараніцца ад вяртання да практыкі рэпрэсіяў і беспакаранасці і выбудаваць сумленную сістэму ўлады. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай патлумачыла як будзе працаваць люстрацыя, каго яна закране, чаму гэта важна для будучыні краіны.

    МЕДЫЯ

    Рада Еўропы (Міжнароднае), Tageblatt (Люксембург), БелСАТ (Беларусь), RFI (Францыя), Позірк (Беларусь), MCN TV (Албанія), Euronews (Албанія), PAP (Польшча), Радыё Свабода (Беларусь).


    Апошнія навіны