• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — да Дня салідарнасці з палітвязнямі

    21 мая, 2025

    «Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю. Гэта Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Палітвязні былі ў Беларусі заўсёды. Але тое, што адбываецца цяпер, — гэта маштабная трагедыя. Сёння за кратамі больш за тысячу чалавек — журналісты і настаўнікі, медыкі і інжынеры, студэнты і пенсіянеры. Аб’ядноўвае іх толькі адно — яны не згодныя жыць у хлусні і гвалце.

    Важна памятаць, што нават ва ўмовах татальнага кантролю і ціску мы не бездапаможныя. У гэты дзень я заклікаю вас:

    • Пішыце лісты палітвязням. Нават некалькі цёплых словаў ад незнаёмага чалавека могуць сагрэць душу і падарыць надзею.
    • Падтрымайце знаёмых, чые сваякі за кратамі. Прынясіце прадукты сталым бацькам зняволеных. Пагаварыце з сябрамі, якія сумуюць па сваіх партнёрах. Дайце адчуць, што яны не адны.
    • Калі вы знаходзіцеся за мяжой — выкарыстайце магчымасць, каб нагадаць людзям пра сітуацыю ў Беларусі. Рабіце гэта асцярожна, каб не прыцягваць увагу рэжыму да канкрэтных асобаў за кратамі. Удзельнічайце ў акцыях салідарнасці, рабіце пасты анлайн і падтрымлівайце ініцыятывы.

    Кожны крок — важны, кожнае пісьмо можа стаць чыёйсьці надзеяй. Няхай нашая салідарнасць працягвае расці і пашырацца. Няхай ніводзін палітвязень не застанецца самотным. Свабоду палітвязням!»