• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі»

    22 мая, 2025

    Учора прайшоў Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У розных краінах і гарадах свету беларусы правялі мерапрыемствы ў падтрымку нашых палітвязняў. Да акцыяў далучыліся не толькі прадстаўнікі дыяспары, але і шэраг заходніх краінаў, міжнародныя палітыкі і дыпламаты.

    Сярод тых, хто далучыўся:

    🇱🇻 Міністэрства замежных справаў Латвійскай Рэспублікі;

    🇪🇺 Партыя Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў (ECR) у Еўрапарламенце;

    🇵🇱 Паўнамоцны прадстаўнік міністра замежных справаў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Адам Халацінскі;

    🇪🇺 Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (EEAS);

    🇱🇹 Урад Рэспублікі Літва;

    🇳🇴 Міністэрства замежных справаў Нарвегіі;

    🇷🇴 Міністэрства замежных справаў Румыніі;

    🇪🇪 Міністэрства замежных справаў Эстоніі;

    🇪🇺 Галоўнае ўпраўленне Еўрапейскай камісіі па пытаннях пашырэння ЕС і ўсходняга суседства;

    🇸🇪 Дэпутат шведскага парламента Б’ёрн Сёдэр;

    🇱🇻 Дырэктарка Дэпартамента міжнародных арганізацый і правоў чалавека Латвіі Катрына Какціна;

    🇱🇹 Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене;

    🇫🇮 Міністарка замежных справаў Фінляндыі Эліна Валтонен;

    🇩🇪 Дэпутат Бундэстага Хельге Лімбург;
    🇮🇹 Сенатар Марка Ламбарда;
    🇱🇹 Амбасада Літвы ў Эстоніі;

    🇫🇷 Прадстаўніцтва Францыі пры АБСЕ;

    🇸🇪 Амбасадарка Швецыі пры ЕС Крысціна Ёханэсан;
    🇸🇪 Міністэрства замежных справаў Швецыі;
    🇪🇺 Камітэт Еўрапейскага парламента ў міжнародных справах;
    🇫🇷 Дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі Фрэдэрык Пэці;
    🇪🇺 Еўрапейская камісарка па пытаннях пашырэння Марта Кос;
    🇵🇱 Прадстаўніцтва Польшчы пры АБСЕ;

    🇪🇺 Дэпутатка Еўрапарламента Малгажата Гасеўска;
    🇩🇪 Дэпутат Бундэстага Армін Граў;
    🇨🇦 Амбасада Канады ў Польшчы;

    🇵🇱 Польшча ў АБСЕ;

    🇪🇺 Прадстаўніца групы ECR Малгажата Гасеўска

    🇩🇪 Дэпутат Бундэстага Армін Граў;

    🇨🇦 Амбасада Канады ў Польшчы;

    🇳🇴 Амбасадар Нарвегіі ў Эстоніі Мар’юс Дырдал;

    🇬🇧 Дэпутатка Вялікабрытаніі Вэндзі Мортан;

    🇱🇺 Палата дэпутатаў Люксембурга;
    🇪🇺 Кіраўнік дэлегацыі ЕС у Беларусі Сцін Нёрлаў;
    🇱🇻 Амбасада Латвіі ў Беларусі;
    🇬🇧 Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі;
    🇵🇱 Амбасада Польшчы ў Мінску;
    🇪🇺 iSANS;
    🇬🇧 Дэпутат Вялікабрытаніі Лорэнс Тэрнер;
    🇸🇪 Прэзідэнтка рэгіянальнай палаты CLRAE Сесілія Далман Ээк;
    🇺🇸 Прадстаўнік Хельсінкскай камісіі ЗША Стыў Коэн;
    🇩🇪 Дэпутатка Бундэстага Брыта Хасельман;
    🇨🇿 МЗС Чэхіі;
    🇺🇸 Сенатарка Джын Шахін;
    🇩🇪 Катрын Гёрынг-Экардт;
    🇨🇭 Генеральны сакратар Савета Еўропы Алан БерсеВідэа;
    🇺🇸 Кангрэсмен ЗША Біл Кітынг;

    🇺🇸 Сенатар ЗША Філіп Сэнсі; 

    🇮🇹 Сенатар Італіі Джуліо Тэрцы

    🇮🇹 Віцэ-прэзідэнтка Палаты дэпутатаў Анна Аскані;
    🇮🇹 Мемарыял Італія.

     

    🇪🇺 Асобную заяву з нагоды Дня салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі зрабіў Еўрапейскі парламент:

    «Мы пацвярджаем непахісную адданасць вольнай і дэмакратычнай Беларусі. Да таго часу, пакуль гэты дзень не надыдзе, галасы тых, хто сядзіць у турмах за абарону асноўных правоў і дэмакратычных каштоўнасцяў, не павінны быць забытыя. Мы заклікаем рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных. Мы працягнем цесна супрацоўнічаць з краінамі-членамі ЕС, інстытуцыямі ЕС і міжнароднымі партнёрамі для дасягнення гэтай мэты».

    Кожны міжнародны прадстаўнік — гэта голас за незалежную Беларусь. Гэта наглядны доказ таго, што пра беларускіх палітвязняў памятаюць, а беларусы не застаюцца адны ў барацьбе за тое, каб кожны і кожная, хто пазбаўлены за волі за праўду і любоў да сваёй краіны, выйшлі на волю.

    Спіс будзе дапаўняцца.

    Апошнія навіны