• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Вайна стала выгадай для Лукашэнкі»

    23 мая, 2025

    Падчас візіту ў Варшаву Святлана Ціханоўская выступіла ва ўніверсітэце Civitas — прэстыжнай прыватнай навучальнай установе Польшчы, якая факусуецца пераважна на сацыяльных навуках.

    У звароце да аўдыторыі дэмакратычная лідарка адзначыла: сённяшняя вайна — гэта не толькі трагедыя для Украіны, але і інструмент выжывання для аўтарытарных рэжымаў у Беларусі і Расіі. Ціханоўская распавяла пра маштабы ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне, аб стратэгічнай залежнасці Лукашэнкі ад Пуціна і аб тым, чаму Захад не мае права ігнараваць гэтую пагрозу:
    «Вайна стала выгадай для Лукашэнкі. Калі яна пачалася, уся ўвага перамясцілася з Беларусі на Украіну. Больш за тое, рэжым працягвае атрымліваць з яе карысць. Больш за 280 беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў пастаўляюць прадукцыю для расійскай арміі. Дыктатары дапамагаюць адзін аднаму абыходзіць санкцыі і падтрымліваюць адзін аднаго на міжнароднай арэне.

    Само выжыванне Лукашэнкі залежыць ад падтрымкі Пуціна, у той час як унутры Беларусі яго падтрымка мізэрная. Ён прадае суверэнітэт Беларусі ў абмен на фінансавую і палітычную падтрымку. І знішчае ўсё, што звязвае беларусаў з Еўропай, ізалюючы наш народ ад астатняга свету.

    Абодва яны хочуць, каб вайна цягнулася як мага даўжэй. Яна падсілкоўвае іх рэжымы і апраўдвае рэпрэсіі. І, на жаль, без істотнага ціску я не бачу іншага шляху прымусіць дыктатараў спыніць вайну і тэрор.

    Мы павінны ўважліва сачыць за ваеннымі вучэннямі «Захад-2025», запланаванымі на гэтую восень. Нельга недаацэньваць гэтую пагрозу, хаця я сумняваюся, што ў Пуціна хопіць рэсурсаў, каб адкрыць новы фронт.

    У любым выпадку Еўропа павінна пераўзброіцца і быць гатовая. Гэта і наша Еўропа, і мы хочам, каб яна была мірнай і бяспечнай».

    Апошнія навіны