У Рыме прайшла Святая Імша ў інтэнцыі беларускіх палітвязняў, якая аб’яднала вернікаў і дыпламатаў. Падзея адбылася па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай і амбасадаў Літвы і Польшчы пры Апостальскай Сталіцы. Офіс Святланы Ціханоўскай прадстаўляла афіцыйная дэлегацыя, якую ўзначаліў дарадца па міжнародных пытаннях Дзяніс Кучынскі. Таксама на ўрачыстасцях прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары, у тым ліку кіраўніца «Талакі» Юлія Юхно.
Беларускае святарства прадстаўляў каталіцкі святар айцец Вячаслаў Барок. Падчас службы гучаў беларускі хор, які надаў малітве духоўную глыбіню і нацыянальнае гучанне. Пасля літургіі адбыўся прыём з удзелам дыпламатаў і чальцоў італьянскага парламента. Гэта стала важным жэстам міжнароднай салідарнасці з усімі, хто церпіць пераслед у Беларусі.
Офіс Святланы Ціханоўскай асабіста ўдзячны амбасадарам Літоўскай Рэспублікі Сігіце Маслаўскайтэ-Мажылене і Польшчы Адаму Квяткоўскаму за ініцыятыву, арганізацыю і цвёрдую пазіцыю ў падтрымцы правоў чалавека і палітвязняў у Беларусі. Гэтая падзея — не толькі малітва, але і моцны міжнародны пасыл: свет памятае пра беларускіх палітвязняў і гатовы рабіць усё магчымае для хутчэйшага вызвалення нашых герояў.
Гэтая падзея — не толькі малітва, але і моцны міжнародны пасыл: свет памятае пра беларускіх палітвязняў і гатовы рабіць усё магчымае для хутчэйшага вызвалення нашых герояў.