• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Калі мы хочам будаваць новую, дэмакратычную краіну, мы павінны ведаць праўду!»

    23 мая, 2025

    Сёння ў Варшаве стартавала чацвёртая Канферэнцыя дыяспараў. Пятніца на форуме прысвечаная самым разнастайным сайд-івэнтам. У прыватнасці эксперты і спікеры правядуць:
    — Круглы стол пра культурніцкую дыпламатыю;
    — Дыскусію пра фінансаванне культурніцкіх ініцыятываў;
    — Сустрэчу з Народнымі амбасадамі;
    — Моладзевы сайд-івэнт «Масты без межаў».

    Распачаўся працоўны дзень важнейшым дакладам ад ініцыятывы BELPOL. Дакумент, які прэзентавалі Мацвей Купрэйчык і Уладзімір Жыгар, — гэта першы сістэматызаваны доказ удзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне, падрыхтаваны шырокім экспертным колам. Матэрыялы даследавання базуюцца на інфармацыі з адкрытых і закрытых крыніцаў.

    Святлана Ціханоўская, якая наведала прэзентацыю даклада, адзначыла:
    «Даклад, які мы прадставілі сёння, — фундаментальная праца. Яна аналізуе не толькі ўнутраную палітыку рэжыму Лукашэнкі, але і яго ролю ў вайне супраць Украіны.

    Гэта яшчэ адзін доказ таго, што рэжым стаў актыўным саўдзельнікам агрэсіі: прадастаўляў тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру, удзельнічаў у фільтрацыі палонных, інфармацыйнай вайне, рэпрэсіях супраць антываенных актывістаў.

    Такія матэрыялы важныя, каб дамагчыся справядлівасці. А таксама для будучыні Беларусі. Бо калі мы хочам будаваць новую, дэмакратычную краіну — мы павінны ведаць праўду, называць злачынствы і дамагацца адказнасці».

    Азнаёміцца з дакладам можна па спасылцы.

    Апошнія навіны