• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Марш у Варшаве, візіты ў Брусель і Лондан, сустрэча ў канцылярыі ўрада Літвы. Вынікі працы Офісу Святланы Ціханоўскай 17-23 сакавіка 2025

    24 сакавіка, 2025

    ДЗЕНЬ ВОЛІ

    25 сакавіка беларусы адзначаць Дзень Волі – адно з галоўных святаў нашай незалежнасці. Адной з ключавых падзеяў да свята стаў марш у Варшаве, які прайшоў у нядзелю. У аўторак адбудзецца марш у Вільні. Святлана Ціханоўская запрасіла беларусаў далучыцца да святкавання. Гэта выдатная магчымасць не толькі ўшанаваць нашую гісторыю, але і адчуць сувязь адно з адным, падзяліцца цяплом, падтрымкай і быць разам у гэты важны для беларусаў дзень. 

    Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў поўны спіс мерапрыемстваў да Дня Волі 2025.

    ВІЗІТ У БРУСЕЛЬ

    Святлана Ціханоўская наведала з працоўным візітам Брусель для ўдзелу ў сустрэчы міністраў ЕС па еўрапейскіх справах. Бакі абмеркавалі павелічэнне падтрымкі беларускім медыя, дапамогу рэпрэсаваным, пашырэнне выдачы візаў і спрашчэнне працэдуры легалізацыі беларусаў у Еўропе.
    Вынікі візіту ў відэа.

    Фотарэпартаж.

    ВІЗІТ У ЛОНДАН 

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі разам з дарадцам па прававых пытаннях Леанідам Марозавым знаходзіліся з працоўным візітам у Лондане. Яны правялі сустрэчу ў брытанскім парламенце з ценявой міністаркай Вэндзі Мортан і прадстаўніком Лейбарысцкай партыі лордам Джорджам Фулксам – і паведамілі важную навіну: была створаная ўсепартыйная група «За свабоду і дэмакратыю ў Беларусі». Падчас візіту адбыліся стратэгічныя кансультацыі дэмакратычных сілаў з брытанскім урадам

    Акрамя таго, Святлана Ціханоўская правяла размову з міністрам Вялікабрытаніі па справах Еўропы Стывенам Доўці, падчас якой абмеркавалі паглыбленне супрацоўніцтва паміж Вялікабрытаніяй і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

    РЭАКЦЫЯ НА «ІНАУГУРАЦЫЮ» ЛУКАШЭНКІ

    ЦВК Беларусі назваў дату  «інаўгурацыі» Аляксандра Лукашэнкі – 25 сакавіка. Святлана Ціханоўская адрэагавала на прызначэнне «інаўгурацыі» ў Беларусі на Дзень Волі: «Сапраўдная інаўгурацыя адбудзецца тады, калі беларусы самі, на свабодных выбарах, вырашаць, хто будзе прадстаўляць краіну. І наш выбар не залежыць ад таго, які фарс ладзіць рэжым. Бо воля людзей – гэта не тое, што можна прызначыць альбо скасаваць указам».

    СУТРЭЧА Ў КАНЦЫЛЯРЫІ ЎРАДА ЛІТВЫ

    Дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі сустрэўся з кіраўніцтвам новай Працоўнай групы па барацьбе з ксенафобіяй у Літве, каб абмеркаваць актуальныя праблемы беларускай супольнасці. На сустрэчы былі перададзеныя прапановы па пытаннях легалізацыі, інтэграцыі і супрацьдзеяння прапагандзе. Літоўскі бок выказаў гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва і падтрымкі беларусаў.

    РЭАКЦЫЯ НА ПРАПАГАНДЫСЦКІ ФІЛЬМ

    Беларускае тэлебачанне прэзентавала прапагандысцкі фільм «Чужое неба», у якім кадры былі зробленыя падманам – героі не ведалі, што запісваюцца для БТ. Святлана Ціханоўская пракаментавала прапагандысцкі фільм «Чужое неба» і падман людзей для яго стварэння: «Выкарыстоўваць людзей ва ўразлівым стане і ператварыць іх гісторыі ў інструмент прапаганды – гэта чарговае сведчанне таго, што рэжым абыякавы да чалавечага жыцця. Цяжка ўявіць, што адчулі героі гэтага фільма, калі пабачылі, што іх словы, якія запісваліся нібыта для атрымання падтрымкі, апынуліся на экране дзяржаўнага тэлебачання».

    58 СЕСІЯ РАДЫ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА ААН

    Падчас 58-й сесіі Рады па правах чалавека ААН сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі была ў чарговы раз закранутая як тэма, якая патрабуе ўвагі Рады. На сесіі быў прэзентаваны Даклад Групы незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, сярод асноўных вынікаў якога – новыя сведчанні злачынстваў супраць чалавечнасці;

    КАМЕНТАР ПРА БЕЛАРУСКІХ ДАБРААХВОТНІКАЎ У ПАЛОНЕ

    26 чэрвеня 2022 года беларусы палка Каліноўскага трапілі ў пастку пад Лісічанскам. Іх камандзір, Іван «Брэст» Марчук, загінуў. Некалькі байцоў зніклі без вестак, а двое – трапілі ў расійскі палон. Святлана Ціханоўская з гэтай нагоды: «1000 дзён – гэта бясконца доўгі час у няволі. Менавіта столькі нашыя добраахвотнікі, Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў, застаюцца ў расійскім палоне. Мы сістэматычна падымаем пытанні ўключэння беларускіх добраахвотнікаў у спісы на абмены праз Міністэрства замежных справаў Украіны і Вярхоўную раду, і я вельмі спадзяюся, што хутка яны атрымаюць шанец на вяртанне».

    СУСТРЭЧА З АНТАНІНАЙ КАНАВАЛАВАЙ
    Святлана Ціханоўская сустрэлася з былой палітзняволенай Антанінай Канавалавай. Антаніна Канавалавадавераная асоба Святланы падчас выбараў 2020 года. Яе затрымалі за грамадзянскую пазіцыю і палітычную актыўнасць 6 верасня 2020 года, а праз месяц рэжым кінуў за краты і яе мужа, Сяргея Ярашэвіча.

    КАМЕНТАР НАКОНТ РЭПРЭСІЯЎ СУПРАЦЬ ЖУРНАЛІСТАЎ

    Платформа Рады Еўропы па садзейнічанні абароне журналістыкі і бяспецы журналістаў прадставіла штогадовую справаздачу аб свабодзе прэсы ў Еўропе, у якой адзначана, што найбольш журналістаў за кратамі на тэрыторыі Еўропы – у Беларусі. Святлана Ціханоўская пракаментавала вынікі справаздачы: «Калі журналістаў кідаюць за краты за іх працу, грамадства губляе голас. Свабода слова – гэта каштоўнасць, якую мы павінны абараняць разам».

    ПАДТРЫМКА РАДЫЁ СВАБОДЫ

    14 сакавіка 2025 года ў ЗША падпісаны ўказ, які спыняе дзяржаўнае фінансаванне агенцтва ЗША па глабальных медыя, сярод якіх і «Радыё Свабода». З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская звярнулася да беларускай і міжнароднай супольнасцяў у відэа, у якім адзначыла важную ролю «Радыё Свабода» для беларускага грамадства.

    ДАПАМОГА БЕЛАРУСКІМ ІНІЦЫЯТЫВАМ 

    У Польшчы і Літве пэўны адсотак ужо сплачаных падаткаў можна накіраваць на падтрымку беларускіх ініцыятываў і медыя, якія працягваюць дзейнасць у выгнанні. Офіс Святланы Ціханоўскай склаў спіс ініцыятываў, якія можна падтрымаць.

    МЕДЫЯ

    Euronews (Міжнароднае), NOVINY (Славакія), Euronews (Міжнароднае), BNT (Балгарыя), Puterea (Румынія), Adevarul (Румынія), Lidovky (Чэхія), Agora (Малдова), Cuej.info (Францыя).

     

    Апошнія навіны