• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Калі ўрад не паважае свой народ – ён не будзе паважаць і сваіх суседзяў»

    18 сакавіка, 2025

    Святлана Ціханоўская наведвае з працоўным візітам Брусель. Раніцай яна прыняла ўдзел у сустрэчы міністраў ЕС па еўрапейскіх справах. Беларуская лідарка заклікала міністраў да актыўных дзеянняў, каб вывесці Беларусь з палітычнага крызісу.

    Тры практычныя крокі, якія прапанавала беларуская лідарка:

    • Ізаляцыя рэжыму. Ціханоўская заклікала ЕС працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, пакуль у краіне працягваюцца рэпрэсіі, а палітвязні знаходзяцца ў няволі. Лідарка таксама настойліва прапанавала міністрам падтрымаць перадачу Літвой справы супраць рэжыму ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
    • Падтрымка беларусаў. Лідарка падкрэсліла важнасць узмацнення падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных ініцыятываў. Ціханоўская адзначыла тэрміновую неабходнасць кампенсаваць скарачэнне амерыканскай дапамогі, каб захаваць беларускія незалежныя медыя.
    • Мабільнасць і правы беларусаў. Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на неабходнасці забяспечыць выдачу візаў і прававы статус для беларусаў. Яна адзначыла неабходнасць знайсці комплекснае рашэнне для праблемаў тысячаў беларусаў у ЕС, якія не могуць падоўжыць тэрмін дзеяння пашпартоў або вярнуцца дадому.

    Святлана Ціханоўская:
    «Пакуль Лукашэнка ва ўладзе, Еўрапейскаму Саюзу будзе пастаянна пагражаць небяспека. Толькі за апошнія выходныя мы ўбачылі сотні новых спробаў перасячэння межаў нелегальнымі мігрантамі: з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Гэта не проста пагроза. Гэта шантаж. Беларусь паказвае, што дэмакратыя і бяспека ўзаемазвязаныя: калі ўрад не паважае свой народ – ён не будзе паважаць і сваіх суседзяў. Але мы хочам, каб Беларусь была такой жа бяспечнай, як і ЕС. А гэта магчыма толькі тады, калі яна стане дэмакратычнай. Дэмакратычныя перамены ў Беларусі гарантуюць 1000 кіламетраў бяспечнай мяжы: без нападу мігрантаў і пастаяннага страху вайны».

    Апошнія навіны