• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Далучайцеся да святкавання Дня Волі 2025 у Варшаве і Вільні!

    18 сакавіка, 2025

    На наступным тыдні, 25 сакавіка, беларусы адзначаць Дзень Волі – адно з галоўных святаў нашай незалежнасці. Ключавымі падзеямі да свята Дня Волі стануць маршы ў сталіцах Польшчы і Літвы. Гэта выдатная магчымасць не толькі ўшанаваць нашую гісторыю, але і адчуць сувязь адно з адным, падзяліцца цяплом, падтрымкай і быць разам у гэты важны для беларусаў дзень.

    🇱🇹 Вільня

    25 сакавіка, 18:00
    📍 Лукішская плошча
    Мітынг і святочны марш да амбасады Беларусі.

    🇵🇱 Варшава

    23 сакавіка, 13:00
    📍 Плошча Трох Крыжоў → Замкавая плошча
    Вялікае шэсце з бел-чырвона-белым сцягам, выступленні беларускіх палітыкаў і музычныя імпрэзы.

    Неўзабаве каманда Офіса падрыхтуе анонс мерапрыемстваў па ўсім свеце!

    Калі ласка, падзяліцеся гэтай інфармацыяй і далучайцеся да святкавання, калі для вас гэта бяспечна!

    Фота: LRT

    Апошнія навіны