• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вашыя ўжо сплачаныя падаткі могуць дапамагчы беларускім ініцыятывам!

    21 сакавіка, 2025

    Па апошніх дадзеных больш за 600 тысячаў беларусаў пакінулі радзіму, калі весці адлік з 2020 года. Цяпер усе гэтыя людзі раскіданыя па кутках свету. Значная частка нашай супольнасці ўжо адаптавалася да жыцця ў Польшчы і Літве, працуе і плаціць падаткі ў гэтых краінах. Але не ўсе ведаюць, што пэўны адсотак ужо сплачаных падаткаў можна накіраваць на падтрымку беларускіх ініцыятываў і медыя, якія працягваюць дзейнасць у выгнанні.

    📌 Як гэта працуе?
    У Польшчы можна накіраваць 1,5% падаткаў, а ў Літве – 1,2%. Для гэтага дастаткова ўпісаць у дэкларацыю дадзеныя абранай арганізацыі. Шмат якія ініцыятывы падрыхтавалі падрабязныя інструкцыі (знайсці іх можна па спасылках ніжэй), каб працэс быў хуткі і просты.

    📌 Каго можна падтрымаць?
    Мы склалі спіс ініцыятываў, якія можна падтрымаць:

    🇵🇱 Польшча

    🇱🇹 Літва

    🇪🇪 Эстонія

    Як накіраваць частку падаткаў?

    1. Выберыце ініцыятыву, якую жадаеце падтрымаць.
    2. Падчас падачы падатковай дэкларацыі ўкажыце яе дадзеныя ў адпаведным полі.
    3. Сродкі будуць пералічаныя арганізацыі без дадатковых выдаткаў з вашага боку.

    Спіс будзе дапаўняцца. Калі вы ведаеце пра іншыя беларускія ініцыятывы, якім можна пералічыць частку падаткаў, напішыце нам на askoffice@tsikhanouskaya.org ці ў бот у тэлеграме @AskOffice_Bot.

    Падзяліцеся гэтай інфармацыяй, калі гэта для вас бяспечна! І не забывайцеся дапамагаць: беларус беларусу беларус!

    Апошнія навіны