Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі сустрэўся з кіраўніцтвам новай Працоўнай групы па барацьбе з ксенафобіяй, якую ўзначальвае дарадца Прэм’ер-міністра Літвы Аляксандр Радчанка.
На сустрэчы былі ўзнятыя важныя пытанні, якія хвалююць беларускую супольнасць у Літве:
➖Легалізацыя і дакументы: віды на жыхарства, палітычны прытулак, праблемы з беларускімі пашпартамі;
➖Падтрымка і інтэграцыя: адукацыя, пытанне рэгістрацыі беларускіх аўто, курсы літоўскай мовы;
➖Барацьба з прапагандай;
➖ магчымыя шляхі супрацоўніцтва Літвы і беларускіх дэмакратычных сілаў.
Дзяніс Кучынскі:
«Асноўны фокус працы групы накіраваны на барацьбу з ксенафобіяй і дыскрымінацыяй. Аднак у групу ўваходзяць прадстаўнікі практычна ўсіх профільных міністэрстваў: унутраных справаў, культуры, замежных справаў, адукацыі, а таксама Бюро па справах нацыянальных меншасцяў. Таму мы таксама карыстаемся гэтай пляцоўкай для больш шырокай дыскусіі, бо гэта можа спрыяць паляпшэнню жыцця беларусаў у Літве.
Я перадаў 12 асноўных прапановаў ад нашага боку па двух напрамках: легалізацыя і інтэграцыя.
Літоўскі бок падкрэсліў гатоўнасць да далейшага дыялогу, каб разам шукаць найлепшыя шляхі падтрымкі беларусаў у Літве. Хутка Офіс сустрэнецца з беларускімі арганізацыямі, каб абмеркаваць далейшае супрацоўніцтва».