• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча з новым спікерам Сейма Літвы, новы дарадца па адукацыі і навуцы. Вынікі працы Офісу Святланы Ціханоўскай 15–21 верасня

    22 верасня, 2025

    СУСТРЭЧА З НОВЫМ СПІКЕРАМ СЕЙМА ЛІТВЫ

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з новым спікерам Сейма Літвы Юозасам Олекасам. Юозас Олекас — да нядаўняга часу кіраўнік дэпутацкай групы Сейма Літвы «За дэмакратычную Беларусь». Святлана Ціханоўская падзякавала спікеру за прынцыповую пазіцыю і непахісную падтрымку Беларусі з боку Літоўскага Сейма.

    ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ ПАЛІТВЯЗНЯЎ У СЕЙМЕ ЛІТВЫ

    У Сейме Літвы адбылася прэс-канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел вызваленыя на мінулым тыдні палітвязні Дзмітрый Кучук, Мікола Дзядок і Ларыса Шчыракова, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька, а таксама спікер Сейма Літвы Юозас Олекас і дэпутаты групы «За дэмакратычную Беларусь» Русланас Барановас і Томас Тамілінас.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ПРА ВЫЗВАЛЕННЕ ПАЛІТВЯЗНЯЎ

    16 верасня на волю ў Беларусі выйшлі 25 вязняў, частка з якіх была асуджаная па палітычна матываваных артыкулах. Святлана Ціханоўская з гэтай нагоды: «Гэта важны гуманітарны крок, які павінен працягвацца. Патрэбна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў, спыніць рэпрэсіі».

    НОВЫ ДАРАДЦА ПА АДУКАЦЫІ І НАВУЦЫ

    Агучана імя новага дарадцы Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы — гісторык і антраполаг Павел Церашковіч. Павел шмат гадоў працуе ў сферы адукацыі: выкладаў у БДУ, быў дэканам і кіраўніком Сената ў ЕГУ, стажыраваўся ў Нью-Ёрку і Оксфардзе, мае больш за сотню навуковых публікацыяў.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ДА 34 ГАДАВІНЫ ЗАЦВЕРДЖАННЯ НАЗВЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

    19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Святлана Ціханоўская да гэтай падзеі: «34 гады таму было замацавана тое, што ўжо даўно жыло ў сэрцах беларусаў і беларусак: мы маем сваю краіну, сваю назву і свае сімвалы. І пакуль беларусы трымаюцца за свае сімвалы і сваю годнасць — краіна жыве. Я веру, што 19 верасня будзе адзначацца ў новай Беларусі, у той, дзе няма забароненых сцягоў, а ёсць народ, які сам вызначае свой шлях».

    60-АЯ СЭСІЯ РАДЫ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА ААН

    19 верасня ў межах 60-й сесіі Рады па правах чалавека ААН прайшоў інтэрактыўны дыялог з прадстаўніцай Групы незалежных экспертаў па Беларусі Карынай Маскаленка і сайд-івэнт «Give a Voice to the Victims: Human Rights Violations in Belarus», арганізаваны пастаянным прадстаўніцтвам Літвы пры ААН. На абодвух мерапрыемствах узнімалася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Выступоўцы адзначылі, што нягледзячы на нядаўнія вызваленні, рэпрэсіўная машына застаецца актыўнай: новыя затрыманні і паўторныя арышты адбываюцца рэгулярна, змушаючы многіх беларусаў і беларусак шукаць прытулак за мяжой.

    ЛЕАНІД МАРОЗАЎ — ПРА МІКАЛАЯ СТАТКЕВІЧА

    11 верасня ў Беларусі былі памілаваныя і прымусова вывезеныя ў Літву 52 палітвязні. Сярод іх быў і асуджаны на 14 гадоў калоніі палітык Мікалай Статкевіч. Аднак ён адмовіўся пакідаць краіну і правёў на мяжы некалькі гадзінаў, адкуль яго вывезлі невядомыя ў масках у невядомым напрамку. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях у размове з выданнем «Медиазона» падкрэсліў, што па законе памілаванне немагчыма адмяніць і яно не можа залежаць ад прымусовай высылкі за мяжу. Ён назваў магчымае вяртанне Статкевіча ў калонію і прымусовую дэпартацыю іншых палітвязняў часткай злачынства супраць чалавечнасці і актам, які груба супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам Беларусі.

    НОВЫ ДАКЛАД ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ

    Група незалежных экспертаў ААН апублікавала даклад, у якім адзначаецца, што парушэнні правоў чалавека ў Беларусі маюць сістэматычны характар і з’яўляюцца часткай дзяржаўнай палітыкі падаўлення іншадумства. Паводле даклада, да адказнасці могуць быць прыцягнутыя не толькі сілавікі, але і вышэйшыя кіраўнікі рэжыму, уключаючы Лукашэнку. Ахвяры маюць права на праўду і кампенсацыю за шкоду.

    МЕДЫЯ
    BBC News (Міжнароднае), Настоящее время (Міжнароднае), Радыё Свабода (Беларусь), Радыё Свабода (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), BNS (Літва), BNS (Літва), ELTA (Літва), ELTA (Літва), 15min (Літва), 15min (Літва).

    Апошнія навіны