• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Тэма беларускіх палітзняволеных з’яўляецца парламенцкім прыярытэтам», —  прэс-канферэнцыя палітвязняў у Сейме Літвы 

    16 верасня, 2025

    У Сейме Літвы адбылася прэс-канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел вызваленыя на мінулым тыдні палітвязні Дзмітрый Кучук, Мікола Дзядок і Ларыса Шчыракова, а таксама спікер Сейма Літвы Юозас Олекас і дэпутаты групы «За дэмакратычную Беларусь» Русланас Барановас і Томас Тамілінас.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька падзякаваў былым палітзняволеным за ўдзел у сустрэчы. Ён падкрэсліў, што канферэнцыя сведчыць: літоўскаму боку сапраўды важна, што адбываецца ў Беларусі.

    Анатоль Лябедзька:
    «На ўзроўні Сейма ёсць разуменне: без дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі не будзе бяспечнай Літвы. Удзел спікера Юозаса Олекаса пацвярджае, што тэма беларускіх палітзняволеных з’яўляецца парламенцкім прыярытэтам. Прагучалі моцныя словы падтрымкі Мікалаю Статкевічу і ўсім, хто застаецца за кратамі. Такія мерапрыемствы дапамагаюць трымаць пытанне беларускіх палітвязняў у міжнародных структурах і ўплываць на палітычныя рашэнні — як у Літве, так і ў Еўрасаюзе».

    Мерапрыемства арганізаванае парламенцкай групай «За дэмакратычную Беларусь» і Офісам Святланы Ціханоўскай.  

    Апошнія навіны