Да Офіса Святланы Ціханоўскай далучыўся новы дарадца па адукацыі і навуцы — гісторык і антраполаг Павел Церашковіч. Раней гэтую пасаду займала Таццяна Шчытцова.
Павел шмат гадоў працуе ў сферы адукацыі: ён выкладаў у БДУ, быў дэканам і кіраўніком Сената ў ЕГУ, стажыраваўся ў Нью-Ёрку і Оксфардзе, мае больш за сотню навуковых публікацыяў.
Падчас працы ў Офісе Павел будзе адказны за:
⭕ Маніторынг і аналіз асноўных тэндэнцыяў у беларускай і сусветнай адукацыі і навуцы;
⭕ Падрыхтоўку аналітыкі: ацэнкі патрэбаў, дарожныя карты, агляды;
⭕ Правядзенне публічнай камунікацыі, якая адлюстроўвае пазіцыі беларускіх дэмакратычных сілаў па пытаннях адукацыі і навукі;
⭕ Удзел у грантавых і стыпендыяльных праграмах для падтрымкі беларускіх выкладчыкаў і вучоных;
⭕ Супрацоўніцтва з адукацыйнымі інстытутамі і ініцыятывамі;
⭕ Арганізацыю падтрымкі рэпрэсаваных выкладчыкаў і вучоных, а таксама прыцягненне да адказнасці арганізатараў рэпрэсіяў у акадэміі.
Павел Церашковіч:
«На працягу большай часткі свайго жыцця я звязаны са сферай адукацыі і навукі. Я ведаю яе з розных бакоў — як настаўнік, універсітэцкі прафесар, навуковы супрацоўнік, эксперт, распрацоўшчык рэформаў, адміністратар, палітык.
Спадзяюся, што мой досвед, навыкі і прафесійныя веды будуць карыснымі для працы Офіса Святланы Ціханоўскай, беларускай дэмакратычнай супольнасці і будучай вольнай Беларусі».