• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дарадца па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова завяршае працу ў Офісе Святланы Ціханоўскай

    27 жніўня, 2025

    Святлана Ціханоўская паведаміла пра змяненні ў сваёй камандзе:

    «Таццяна далучылася да каманды ў 2021 годзе і ўзяла на сябе адказнасць за адзін з самых складаных і важных напрамкаў — адукацыю і навуку. За гэтыя чатыры гады яна зрабіла велізарны ўнёсак: дапамагала беларускім выкладчыкам і студэнтам, якія пацярпелі ад рэжыму, шукала міжнародную падтрымку для нашых навукоўцаў, спрыяла развіццю беларускамоўнай адукацыі для дзяцей у эміграцыі.

    Я вельмі ўдзячная ёй за прафесіяналізм, прынцыповасць і адданасць сваёй справе. Гэта была праца, якая патрабавала мудрасці і настойлівасці, і Таццяна зрабіла ўсё, каб беларускія педагогі і даследчыкі адчувалі, што яны не адны».

    Таццяна Шчытова:

    «Для мяне было вялікім гонарам далучыцца да каманды Святланы Ціханоўскай, каб дапамагаць адстойваць інтарэсы беларусаў у сферы адукацыі і навукі. Чатыры гады інтэнсіўнай працы ў Офісе сталі для мяне крыніцай унікальнага палітычнага і грамадзянскага досведу. Я шчыра ўдзячная ўсім, чый удзел і садзейнічанне спрыялі захаванню незалежнай супольнасці беларускіх эдукатараў і навукоўцаў. Міжнародная падтрымка і плённае супрацоўніцтва розных арганізацый грамадзянскай супольнасці дапамаглі зрабіць шмат важнага для беларускай адукацыі і навукі.

    Рада ўсведамляць, што ў гэты цяжкі для Беларусі перыяд мае веды і прафесійны вопыт аказаліся запатрабаваны для ўмацавання беларускай прадэмакратычнай супольнасці. Адукацыя — гэта адзін з галоўных паказчыкаў сучаснасці і дэмакратычнасці грамадства і дзяржавы. Я перакананая, што беларускі народ мае вялізны інтэлектуальны патэнцыял, які ў хуткім часе дапаможа пабудаваць у Беларусі сапраўднае «грамадства ведаў».

    Таццяна Шчытцова зрабіла важны ўнёсак у працу Офіса і падтрымку беларускай супольнасці. Сярод асноўных вынікаў:

    Апошнія навіны