• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дарожная мапа дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі на перыяд 50-100-500 дзён

    Дарожная мапа дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі (далей ДМ) падрыхтаваная па ініцыятыве Офіса Святланы Ціханоўскай пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. ДМ распрацаваная групай навуковых экспертаў і практыкаў у сферы вышэйшай адукацыі, якія былі змушаныя з-за сваёй навуковай і грамадзянскай пазіцыі выехаць за межы Беларусі.

    ДМ – гэта дакумент, які пакрокава апісвае пераход ад аўтарытарнай сістэмы вышэйшай адукацыі да дэмакратычнай. Яна пачынае дзейнічаць з моманту фарміравання Урада пераходнага перыяду. Дакумент ахоплівае першыя 500 дзён пераходнага перыяду і падзелены на тры этапы: 50-100-500 дзён.

    Мэта ДМ – забеспячэнне ўстойлівага функцыянавання і эфектыўнай дэмакратычнай трансфармацыі сістэмы вышэйшай адукацыі ў пераходны перыяд.

    Асноўныя задачы першага этапу (50 дзён):

    – рэабілітацыя ахвяраў рэпрэсіяў у сферы вышэйшай адукацыі;

    – захаванне ўстойлівага функцыянавання сістэмы вышэйшай адукацыі;

    – правядзенне арганізацыйна-кадравых зменаў ва ўніверсітэтах, перш за ўсё – у сістэме кіравання;

    – прызначэнне новага міністра адукацыі і рэктараў, стварэнне Нацыянальнай рады вышэйшай школы, камісіяў па развіцці ўніверсітэтаў.

    Асноўныя задачы другога этапу (100 дзён):

    – аднаўленне і развіццё міжнароднага супрацоўніцтва;

    – шырокае абмеркаванне ключавых дакументаў па дэмакратычным кіраванні ў сістэме вышэйшай адукацыі, а таксама напрамкаў будучай рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі;

    – навучанне супрацоўнікаў сістэмы адукацыі дэмакратычным працэдурам, механізмам і прынцыпам узаемадзеяння.

    Асноўныя задачы трэцяга этапу (500 дзён):

    – прыняцце новых дэмакратычных статутаў універсітэтаў;

    – правядзенне дэмакратычных выбараў у органы самакіравання ўніверсітэтаў;

    – правядзенне дэмакратычных выбараў рэктараў універсітэтаў;

    – шырокае грамадскае і экспертнае абмеркаванне напрамкаў і прыярытэтаў будучай рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі Беларусі.

    Дарожная мапа будзе рэалізоўвацца сумеснымі намаганнямі Урада пераходнага перыяду, супрацоўнікаў і студэнтаў/студэнтак ВНУ, структураў грамадзянскай супольнасці Беларусі. Аўтары ДМ бачаць значную ролю студэнцтва і моладзі ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў у сістэме вышэйшай адукацыі.

    Прадстаўлены праект «Дарожнай мапы дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі на перыяд 50-100-500 дзён» адкрыты для шырокага грамадскага і экспертнага абмеркавання, унясення абгрунтаваных дапаўненняў і змяненняў. Вашыя прапановы, заўвагі, дапаўненні і каментары да Дарожнай мапы можна дасылаць на пошту askoffice@tsikhanouskaya.org. Поўны тэкст Дарожнай мапы дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі вы можаце прачытаць па спасылцы.

    Апошнія навіны