• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дэмакратызацыя агульнай сярэдняй адукацыі: праект Офіса Святланы Ціханоўскай пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

    Дарожная мапа падрыхтоўкі рэформы сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей ДМ) – вынік працы групы профільных экспертаў і практыкаў. Яна была сфарміраваная па ініцыятыве Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

    ДМ – гэта паслядоўны набор дзеянняў, які перавядзе агульную сярэднюю адукацыю ад аўтарытарнай мадэлі да дэмакратычнай. Мэта ДМ – забяспечыць устойлівую працу і эфектыўную трансфармацыю сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі ў першыя 500 дзён з моманту фарміравання Урада пераходнага перыяду. 

    ДМ падзелена на тры этапы.

    Асноўныя задачы першага этапу (50 дзён):

    Змяненне недэмакратычнай сістэмы кіравання адукацыяй. Стварэнне ўмоваў для вяртання настаўнікаў, звольненых па палітычных матывах. Ініцыяванне шырокай грамадскай дыскусіі па выпрацоўцы бачання новай беларускай школы.

    Асноўныя задачы другога этапу (100 дзён):

    Стварэнне Канцэпцыі развіцця беларускай школы з прыцягненнем усіх зацікаўленых бакоў. Праца па стварэнні новага адукацыйнага заканадаўства: стандартаў, рамачных праграмаў і г.д. Пачатак працэсу выбараў дырэктараў школ. Пашырэнне прафесійных свабодаў настаўнікаў, здабыццё школамі рэальнай аўтаноміі.

    Асноўныя задачы трэцяга этапу (500 дзён):

    Падрыхтоўка праекта Закона аб адукацыі. Вызначэнне дакладнага графіка рэфармавання сістэмы адукацыі. Масавая перападрыхтоўка настаўнікаў. Стварэнне і ўкараненне новых метадычных падыходаў, напісанне новых падручнікаў.

    ДМ рэалізуецца сумеснымі намаганнямі Урада пераходнага перыяду, супрацоўнікаў і навучэнцаў школ, мясцовых супольнасцяў.

    Праект Дарожнай мапы адкрыты для грамадскага і экспертнага абмеркавання, унясення абгрунтаваных дапаўненняў і зменаў. Вашыя прапановы, заўвагі, дапаўненні і каментарыі да ДМ можна дасылаць на пошту askoffice@tsikhanouskaya.org. З поўным тэкстам ДМ вы можаце азнаёміцца па спасылцы.

    Апошнія навіны