• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «34 гады таму было замацавана тое, што ўжо даўно жыло ў сэрцах беларусаў і беларусак: мы маем сваю краіну, сваю назву і свае сімвалы»

    19 верасня, 2025

    19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

    Святлана Ціханоўская: «19 верасня 1991 — адна з тых датаў, якая вызначае нас як нацыю. 34 гады таму было замацавана тое, што ўжо даўно жыло ў сэрцах беларусаў і беларусак: мы маем сваю краіну, сваю назву і свае сімвалы. «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг сталі знакам таго, што Беларусь вяртаецца ў сям’ю свабодных народаў.

    Сёння гэтыя сімвалы рэжым называе «забароненымі». Але як можна забараніць памяць? Як забараніць тое, што ўвасабляе сам народ?

    Кожны, хто перадае дзецям праўду пра нашую сапраўдную гісторыю, робіць больш дзеля захавання Беларусі, чым цэлыя дзяржаўныя прапагандысцкія машыны. І гэта — вялікая адказнасць. Гэта выбар быць на баку свабоды. Гэта вернасць нашай памяці. І пакуль беларусы трымаюцца за свае сімвалы і сваю годнасць — краіна жыве.

    Я веру, што 19 верасня будзе адзначацца ў новай Беларусі, у той, дзе няма забароненых сцягоў, а ёсць народ, які сам вызначае свой шлях».

    Апошнія навіны