• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Першыя сустрэчы Ціханоўскіх, Саміт НАТА, прэзентацыя Red Paper, мітынгі ў Варшаве і Вільні. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 23–29 чэрвеня

    30 чэрвеня, 2025

    ВІЗІТ У ПОЛЬШЧУ
    26 чэрвеня Святлана і Сяргей Ціханоўскія былі з першым сумесным візітам у Варшаве. У межах візіту адбыліся сустрэчы:
    – з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам размова ішла пра далейшыя крокі падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі і беларусаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы.
    – з міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім, які быў сімвалічным хросным Сяргея падчас зняволення. Абмяркоўвалі далейшыя крокі падтрымкі дэмакратычнай Беларусі і беларусаў у выгнанні, а таксама каардынацыю дзеянняў паміж структурамі Польшчы і прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў.

    Таксама ў Варшаве прайшла першая акцыя салідарнасці з палітзняволенымі пасля вызвалення Сяргея Ціханоўскага. Да яго далучылася больш за 700 беларусаў. Прамая трансляцыя з мерапрыемства.

    Фотарэпартаж.

    САМІТ НАТА
    Падчас саміту НАТА Святлана Ціханоўская правяла шэраг важных сустрэчаў з генеральным сакратаром НАТА, прэм’ер-міністрам і міністрам замежных справаў Нідэрландаў, прадстаўнікамі Сената ЗША. У цэнтры ўвагі — пагрозы бяспецы, звязаныя з сітуацыяй у Беларусі, а таксама магчымасці міжнароднай падтрымкі беларускай дэмакратыі.

    Падчас сайд-івэнту «Ваенныя вучэнні «Захад 2025» і далей: разуменне ўсходняй пагрозы і адказ НАТА» Святлана Ціханоўская прэзентавала дакумент «Red Paper», у якім выкладзеныя асноўныя факты і рэкамендацыі адносна Беларусі для сусветнай супольнасці. Падкрэслена, што Беларусь — гэта краіна з моцным народам і дэмакратычнымі амбіцыямі, якая можа стаць важным фактарам міру ў рэгіёне.

    Сайд-івэнт арганізаваны Офісам Святланы Ціханоўскай сумесна з Фондам ім. Конрада Адэнаўэра Беларусь і Стакгольмскім цэнтрам усходнееўрапейскіх даследаванняў (SCEEUS)

    Дакумент «Red Paper» даступны тут і ўключае ключавыя тэзы пра цяперашнюю сітуацыю, пагрозы і шляхі падтрымкі Беларусі.

    Фотарэпартаж.

    МІТЫНГ У ВІЛЬНІ
    28 чэрвеня ў Вільні прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі з удзелам Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. Акцыя была арганізаваная Офісам Святланы Ціханоўскай і беларусамі Вільні.
    Фотарэпартаж.

    КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ЛОНДАНЕ
    Дарадцы Святланы Ціханоўскай, Франак Вячорка і Леанід Марозаў, выступілі ў межах прэстыжнай міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Warwick Ukraine-Belarus Hub, якая прайшла ў Лондане 26 чэрвеня на пляцоўцы Royal United Services Institute (RUSI). Франак Вячорка выступіў на адкрыцці канферэнцыі і ўзяў удзел у панэльнай дыскусіі, прысвечанай бяспецы ў рэгіёне. Леанід Марозаў абазначыў важнасць выкарыстання прававых інструментаў і санкцыйных механізмаў з мэтай змены сітуацыі ў Беларусі.

    ГАДАВІНА ПАЛОНУ БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ
    Прайшло тры гады з дня палону беларускіх добраахвотнікаў Яна Дзюрбейкі і Сяргея Дзёгцева. Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць працягваць змаганне за іх вызваленне і падтрымліваць беларусаў, якія абараняюць свабоду.

    ВЫСТУП ЦІХАНОЎСКАГА У ААН
    Падчас свайго відэазвароту на 59-й сесіі Рады ААН па правах чалавека Сяргей Ціханоўскі распавёў пра катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, якія ён перажыў у турме. Ціханоўскі звярнуўся да Генеральнага сакратара ААН Антоніа Гутэрыша з заклікам тэрмінова ўмяшацца і скарыстаць усе даступныя міжнародныя рэсурсы для вызвалення палітвязняў, якія працягваюць заставацца за кратамі толькі за свае перакананні.

    МЕДЫЯ
    На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю і каментары наступным медыя: AP, CNN, France24 (дасяжна таксама і на YouTube), TT (Швецыя, другая спасылка), NPR (ЗША), NRC (Нідэрланды), Hufvudstadsbladet (Фінляндыя), Зеркало (Беларусь), Trouw (Нідэрланды).

    Каментарыі і інтэрв’ю Сяргея Ціханоўскага: AP, Зеркало, Еўрарадыё (Беларусь), ARD1 (Германія, дасяжна таксама і на YouTube), DW (Германія), TVN24+ENEX Network (Польшча, дасяжна і на YouTube), Delfi (Літва).

    Апошнія навіны