• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам

    27 чэрвеня, 2025

    Падчас візіту ў Варшаву Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, каб абмеркаваць далейшыя крокі падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі і беларусаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы.

    У склад дэлегацыі таксама ўваходзілі намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатыі Дзяніс Кучынскі і пазаштатны дарадца па еўрапейскай інтэграцыі Аляксандр Мілінкевіч.

    Акрамя магістральнай тэмы гаварылі таксама пра «справу Пачобута» і магчымасці далейшага супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з кіраўніцтвам Польшчы. У тым ліку — з новаабраным прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім, каб падтрымка Беларусі, якая была прынцыповай і паслядоўнай на працягу ўсіх гэтых гадоў, працягнулася і пасля зменаў у вышэйшых палітычных колах. Прэзідэнт паабяцаў параіцца і паспрыяць арганізацыі сустрэчы Святланы Ціханоўскай з абраным прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім.

    Асобна закранулі вызваленне трох польскіх грамадзянаў з беларускіх турмаў. Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская падзякавала Анджэю Дуду за нязменную падтрымку: за прынцыповую пазіцыю адносна выбараў у Беларусі, за прыём сотняў тысячаў беларусаў, за палітычнае і гуманітарнае лідарства, і запрашэнне на саміт «Ініцыятывы трох мораў». Яна прапанавала таксама публічна падтрымаць пяцігоддзе беларускага супраціву — як знак сяброўства, якое Польшча паслядоўна дэманструе ўсе гэтыя гады.

    Апошнія навіны