• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Франак Вячорка і Леанід Марозаў — на міжнароднай канферэнцыі WUB-Hub 2025 «Украіна, Беларусь і складаная геапалітыка Еўропы»

    27 чэрвеня, 2025

    Дарадцы Святланы Ціханоўскай, Франак Вячорка і Леанід Марозаў, выступілі ў межах прэстыжнай міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіць у Лондане на пляцоўцы Royal United Services Institute (RUSI). Івэнт аб’яднаў вядучых экспертаў у сферы міжнароднага права, еўрапейскай бяспекі і дэмакратычных трансфармацыяў. Сярод удзельнікаў — амбасадар Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны, дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, члены Еўрапейскага парламента, былая спецыяльная дакладчыца па Беларусі Анаіс Марын, а таксама аналітыкі Chatham House, Stockholm Centre for Eastern European Studies, UCL, RUSI і іншых уплывовых інстытутаў.

    Асноўная ўвага канферэнцыі факусавалася на:
    ➖ пытаннях стварэння міжнароднага трыбуналу за злачынства агрэсіі супраць Украіны;
    ➖ юрыдычных механізмах прыцягнення да адказнасці за ваенныя злачынствы і парушэнні правоў чалавека;
    ➖ на ролі Беларусі як саагрэсара ў вайне Расіі супраць Украіны.

    Франак Вячорка прадстаўляў Офіс Святланы Ціханоўскай у рамках панэльнай дыскусіі пра Беларусь. Ён падкрэсліў важнасць міжнароднай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, узмацнення знешняга ціску на рэжым і прызнання беларускага народа як самастойнага актора ў еўрапейскім кантэксце. Леанід Марозаў удзельнічаў у абмеркаванні прававых інструментаў і санкцыйных механізмаў у кантэксце еўрапейскай бяспекі і будучыні дэмакратычнай Беларусі.

    Па выніках канферэнцыі Офіс Святланы Ціханоўскай плануе падрыхтаваць аналітычныя матэрыялы і прапановы партнёрам для далейшай міжнароднай дзейнасці.

    Апошнія навіны