• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных справаў Эстоніі

    21 лістапада, 2025

    У межах працоўнага візіту ў Талін Святлану Ціханоўскую прыняў міністр унутраных справаў Эстоніі Ігар Таро. Бакі абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ў Беларусі, праблемы беларускай дыяспары, а таксама далейшае ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва. 

    У Эстоніі цяпер пражываюць да 3000 беларусаў, дзейнічаюць дзясяткі арганізацыяў дыяспары і НДА, якія працягваюць працаваць для падтрымкі беларусаў у выгнанні. Святлана Ціханоўская падзякавала міністру за ўсёабдымную падтрымку беларусаў, за паслядоўную пазіцыю Эстоніі на міжнароднай арэне і за тое, што краіна працягвае прымаць людзей, якія ўцякаюць ад пераследу.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі  пытанні, важныя для беларусаў у Эстоніі і па-за яе межамі:

    • выкарыстанне пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў для атрымання дакументаў і прававых працэдураў;
    • выдачу пашпартоў замежніка беларусам, якія не могуць аднавіць нацыянальныя дакументы;
    • верыфікацыю беларусаў і арганізацыяў, што працуюць у Эстоніі;
    • дапамогу беларусам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі ў трэціх краінах;
    • магчымасці рэлакацыі і рэабілітацыі рэпрэсаваных;
    • імплементацыю Люксембурскіх рашэнняў па праблемах беларусаў у выгнанні (ПАРЕ).

    Падчас гутаркі абмеркавалі таксама ўзаемадзеянне МУС Эстоніі з Місіяй дэмакратычных сілаў у Таліне, якую ўзначальвае Віталь Малчанаў, і важнасць пастаяннай камунікацыі паміж структурамі.

    Святлана Ціханоўская:

    «Я ўдзячная Эстоніі і міністру за ўвагу да Беларусі. З 2020 года МУС актыўна ўключаны ў беларускі парадак дня, уважліва сочыць за нашай працай і падтрымлівае беларусаў. Мы бачым плённае супрацоўніцтва паміж міністэрствам і Місіяй дэмакратычных сілаў у Таліне — і разам паступова вырашаем праблемы беларусаў з легалізацыяй».

    Апошнія навіны