• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — пра апошнія затрыманні беларусаў на мяжы

    24 лістапада, 2025

    «Навіны пра чарговыя затрыманні на мяжы — яшчэ адно нагадванне пра тое, наколькі небяспечным застаецца вяртанне ў Беларусь.

    Рэжым працягвае затрымліваць людзей, правяраць тэлефоны, складаць пратаколы і змяшчаць у ІЧУ. Некаторыя беларусы пасля такіх затрыманняў адбываюць адміністрацыйны арышт або трапляюць пад крымінальны пераслед. Усе гэтыя выпадкі сведчаць пра тое, што рэжым працягвае ўжываць рэпрэсіі маштабна і непрадказальна.

    Калі вы разглядаеце магчымасць паездкі ў Беларусь, калі ласка, вельмі ўважліва ацэньвайце ўсе рызыкі. Памятайце: нават кароткатэрміновы візіт можа стаць небяспечным. Калі ёсць нават невялікія сумневы ў бяспецы падарожжа — парайцеся з праваабаронцамі, удакладніце сітуацыю і не рызыкуйце дарэмна.

    Беражыце сябе, дарагія».

    Фота: Av.by

    Апошнія навіны