• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская адкрыла міжнародную канферэнцыю «Аўтарытарызм і супраціў: урокі Беларусі і Грузіі»

    21 лістапада, 2025

    Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Эстоніі, падчас якога адкрыла міжнародную канферэнцыю «Аўтарытарызм і супраціў: урокі Беларусі і Грузіі».

    Арганізатарамі канферэнцыі сталі Міністэрства замежных справаў Эстоніі, Офіс дэмакратычных сілаў у Эстоніі, Усходне-Еўрапейская школа палітычных даследаванняў, Тбіліская школа палітычных даследаванняў.

    У сваёй вітальнай прамове беларуская лідарка падкрэсліла стойкасць беларускага грамадства ва ўмовах рэпрэсіяў і адзначыла: рэжым не пратрымаецца без падтрымкі Расіі.

    «На жаль, мая любімая Беларусь знаходзіцца пад гібрыднай акупацыяй. Дыктатар працягвае прадаваць наш суверэнітэт Пуціну і весці ціхую вайну супраць беларускага народа. Але беларусы не здаліся. Нават ва ўмовах тэрору супраціў працягваецца. Людзі не могуць пратэставаць адкрыта, але яны робяць гэта моўчкі. Яны вучаць сваіх дзяцей беларускай мове і гісторыі, чытаюць беларускія кнігі, спяваюць беларускія песні. Яны падтрымліваюць палітвязняў і іх сем’і, адно аднаго.

    У выгнанні ў нас ёсць стабільныя дэмакратычныя інстытуты і незалежныя СМІ, якія ахопліваюць мільёны гледачоў у Беларусі. Праваабаронцы збіраюць доказы злачынстваў Лукашэнкі і дапамагаюць людзям, якія маюць у гэтым патрэбу.
    У нас ёсць фонды салідарнасці, якія штогод збіраюць мільёны для тых, хто мае патрэбу. Мы стварылі лічбавыя платформы, каб беларусы маглі арганізоўвацца, дзе б яны ні знаходзіліся.

    Разам мы закладваем падмурак для дэмакратычнай Беларусі. Гэта наша супраціў і нашая адказнасць.

    Людзі ў Беларусі гатовыя да пераменаў. І нашыя структуры таксама гатовыя. Мы рыхтуемся да наступнага акна магчымасцяў, таму што ведаем, што яно адкрыецца. Рэжым выглядае моцным, але ён пусты. Лукашэнка падобны на савецкую закамянеласць. Нават людзі з яго атачэння шэпчуцца аб пераходзе ўлады. А без падтрымкі Расіі ён не пратрымаецца».

    Апошнія навіны