• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Будзьма разам!» – Ціханоўскія на акцыі салідарнасці ў Варшаве

    27 чэрвеня, 2025

    Сёння ў сталіцы Польшчы прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі з удзелам Святланы і Сяргей Ціханоўскіх. Гэта першы мітынг з удзелам Сяргея пасля вызвалення.

    Падчас прамовы беларуская лідарка:

    ➖ падзялілася асабістымі эмоцыямі
    «Я доўга марыла пра гэты момант. З таго самага дня, калі Сяргея арыштавалі. На кожным мітынгу, на кожнай сустрэчы з вамі падчас кампаніі 2020-га года, па ўсёй Беларусі, я марыла, каб побач са мной стаяў Сяргей. Мне была так неабходна яго падтрымка і парада! І вось ён тут. На волі. Мая надзея, маё каханне і мой талісман. Праз пяць гадоў».

    ➖ падзякавала беларусам і беларускам за салідарнасць
    «Хачу падзякаваць за вашу салідарнасць. За кожны данат, кожны ліст палітвязню. За незлічоныя мітынгі з патрабаваннямі іх вызвалення. За тое, што лозунг «беларус беларусу беларус» для вас не пусты гук. І яшчэ хачу дадаць: тыя, хто думалі, быццам вызваленне Сяргея справакуе разлад у дэмакратычным руху, пралічыліся. Мы цяпер адзіныя, як ніколі!»

    ➖ заклікала не спыняцца і працягваць барацьбу
    «Усё толькі пачынаецца. У турмах яшчэ застаюцца больш за 1150 палітвязняў. Таму – будзьма разам, каб уся наша краіна была свабоднай!»

    📺 Эфір акцыі на YouTube.

    Апошнія навіны