• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Тэкст поўнай прамовы Святланы Ціханоўскай на прэс-канферэнцыі ў Варшаве

    24 лістапада, 2025

    Дарагія сябры,

    Сёння на пасяджэнні Кабінета мы абмяркоўвалі нашую пазіцыю па плане дасягнення міру паміж Украінай і Расіяй, стратэгію па вызваленні палітвязняў, а таксама планы Кабінета на 2026 год.

    Мы сочым за перамовамі па Украіне, і ў кантакце з еўрапейскімі саюзнікамі — каб былі ўлічаныя інтарэсы Беларусі таксама. Свае пазіцыі мы ўжо перадалі найбліжэйшым саюзнікам. Важна, каб па выніках любых дамоўленасцяў — Беларусь не засталася пад кантролем Расіі. 

    Пару дзён назад я размаўляла са спецпасланнікам прэзідэнта Трампа па Беларусі Джонам Коўлам, і магу сказаць, што мы аднолькава разумеем сітуацыю. Спадар Коўл прыкладае вялікія намаганні, каб выцягнуць нашых людзей з турмаў і дамагчыся спынення рэпрэсіяў. І каб людзі мелі магчымасць застацца ў Беларусі таксама. Я шчыра спадзяюся, у найбліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіны. 

    Разам з праваабарончымі ініцыятывамі мы падрыхтавалі ўсю неабходную інфраструктуру, каб прыняць палітвязняў у Польшчы і Літве, і забяспечыць іх самым неабходным.

    Апрача гэтага, мы працуем над падтрымкай незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці. Мы дабіваемся таго, каб забяспечыць падтрымкай незалежныя медыя, і маем пазітыўныя сігналы з боку Еўракамісіі і асобных краінаў аб дапамозе на наступны год. Таксама працягваем мабілізаваць падтрымку для праваабарончых арганізацыяў і Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі рэпрэсаваным, а таксама для культурніцкіх ініцыятываў.

    Безумоўна, мы асуджаем усе правакацыі з боку рэжыму — з паветранымі шарамі, якія паралізуюць працу аэрапорту ў Вільнюсе, захопам грузавікоў, прыкрыццём злачынцаў, якія ўчынілі дыверсію на польскай чыгунцы. Гэта ўсё паказвае сапраўдную прыроду рэжыму. Гэта, а таксама рэпрэсіі, якія працягваюцца, сведчыць, што рэжым зацікаўлены ў эскалацыі, а не ў развязванні крызісу. Але ў нашых беларускіх інтарэсах — каб крызіс быў скончаны, у тым ліку праз нацыянальны дыялог. Мы на гэтым настойваем і працягваем гэтага дабівацца.

    Дзякуй за ўвагу, гатовая адказаць на вашыя пытанні.

    Апошнія навіны