• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Выступ перад міністрамі замежных справаў Еўрасаюза, візіт у Данію і Другі Кангрэс па палітзняволеным. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 25–31 жніўня

    01 верасня, 2025

    ВІЗІТ У ДАНІЮ
    28–29 жніўня Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Даніі для ўдзелу ў нефармальнай сустрэчы міністраў замежных справаў Еўрасаюза ў фармаце Гімніх.

    У Капенгагене яна звярнулася да кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў усіх 27 краінаў ЕС, а таксама Вялікабрытаніі, Нарвегіі і Ісландыі. У сваёй прамове яна адзначыла:

    • вызваленне палітвязняў магчымае дзякуючы супольным намаганням ЕС і ЗША;
    • у турмах застаюцца больш за 1300 палітвязняў;
    • няма падставаў для змякчэння санкцыяў супраць Лукашэнкі;
    • змены ў Беларусі непазбежныя, і Еўропа павінна рыхтавацца да постлукашэнкаўскай Беларусі; 
    • падтрымка Беларусі — гэта інвестыцыя ў еўрапейскую бяспеку;
    • Беларусь заўсёды будзе часткай Еўропы і змагаецца разам з Украінай за агульную будучыню.

    Акрамя таго, Ціханоўская правяла перамовы з:
    Каяй Калас і міністрам замежных справаў Даніі Ларсам Лёке Расмусенам;
    міністаркай па еўрапейскіх справах Мары Б’ерэ;
    міністаркай адукацыі і навукі Крысцінай Эгелунд;
    – кіраўніком камітэта па замежных справах Вярхоўнай Рады Украіны;
    прадстаўнікамі DIGNITY, якая з’яўляецца адным з ключавых удзельнікаў Міжнароднай платформы па прыцягненні да адказнасці для Беларусі (IAPB).

    А таксама разам з Сяргеем Ціханоўскім прыняла ўдзел у публічным івэнце POLITIKEN, дзе закранула тэмы вызвалення палітвязняў, эфектыўнасці санкцыяў, адказнасці рэжыму за злачынствы і падтрымкі Украіны.

    ДРУГІ КАНГРЭС ПА ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫХ У БЕЛАРУСІ
    26 і 28 верасня ў Польшчы пройдзе кангрэс Другі Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause. Гэта двухдзённая сустрэча арганізацыяў, ініцыятываў, палітзняволеных і праваабаронцаў, якая стане пляцоўкай для сустрэчаў, агучвання ідэяў і праблемаў у пытанні палітзняволеных у Беларусі.

    Запрашаем далучыцца:
    рэгістрацыя на Кангрэс;
    заяўка на ўдзел у кірмашы ці выступ-прэзентацыю;
    акрэдытацыя для медыя

    Мерапрыемства арганізаванае Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і партнёрскімі арганізацыямі: Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК, Вясна, Dissidentby, Вольныя, Фонд «Краіна для жыцця», Хрысціянская візія — пры падтрымцы фонду Rosa Luxemburg Stiftung.

    УДЗЕЛ ЛЕАНІДА МАРОЗАВА У ПРЭ-СЕССІІ 50-ГА ПАСЯДЖЭННЯ РАДЫ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА ААН

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях ўзяў ўдзел у мерапрыемстве, арганізаваным напярэдадні Усеагульнага перыядычнага агляду (UPR) Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН. 

    Акрамя ўдзелу ў прэ-сесіі, Марозаў правёў шэраг закрытых сустрэчаў з міжнароднымі партнёрамі, у тым ліку — Літвы, Латвіі, Швейцарыі і іншых краінаў, на якіх абмяркоўвалася сітуацыя з правамі чалавека, лёс палітвязняў, а таксама апошнія падзеі і выклікі, з якімі сутыкаецца беларускае грамадства.

    ДЗЕНЬ АДАЎЛЕННЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ
    Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём аднаўлення незалежнасці і адзначыла: «Нават у самых цяжкіх абставінах беларусы не апускалі рукі і не здаваліся. Мы ядналіся, баранілі сваё — і будзем рабіць гэта зноў. Бо без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні. Беларусь будзе жыць, пакуль жыве гэтая воля ў сэрцах беларусаў».

    СУПРАЦОЎНІЦТВА З СЕЙМАМ ЛІТВЫ
    Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе, правёў сустрэчы з намеснікам кіраўніка дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Жыгімантасам Павілёнісам і першым віцэ-спікерам Юозасам Олекасам. Абмеркавалі супрацоўніцтва ў межах сеткі «United for Ukraine», падпісанне пагаднення аб супрацы дэмакратычных сілаў і Сейма Літвы, падтрымку Беларускага дома ў Вільні і музейнай экспазіцыі Якуба Коласа, удзел парламентарыяў у дыскусіях Экспертнага Клуба, выставу да дня народзінаў Алеся Бяляцкага і падрыхтоўку канферэнцыі Каліноўскага ў 2026 годзе.

    СУСТРЭЧА З ПРАДСТАЎНІЦАМІ АБ’ЯДНАНАГА ПЕРАХОДНАГА КАБІНЕТА

    Святлана Ціханоўская правяла рабочыя размовы з новапрызначанымі членамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета — прадстаўніцай па пытаннях эканомікі і фінансаў Алісай Рыжычэнка і прадстаўніцай дэмакратычных сілаў ва Украіне Святланай Шацілінай. Абмеркавалі прыярытэты сумеснай працы, галоўныя задачы на восень і каардынацыю дзейнасці ў сваіх напрамках. 

    ЗМЕНЫ Ў КАМАНДЗЕ ОФІСА
    Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова па асабістых прычынах завяршыла працу ў Офісе. Падчас працы яна зрабіла важны ўнёсак у працу дэмакратычных сілаў і падтрымку беларускай супольнасці.

    МЕДЫЯ
    Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю разам з Сяргеем Ціханоўскім Politiken (Данія), Berlingske (Данія).

    Апошнія навіны