• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Кансультатыўная група «Беларусь-ЕС», Brussels Forum 2025 і рэакцыя на блакіроўку акаўнта TikTok у Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 9–15 чэрвеня

    16 чэрвеня, 2025

    ВІЗІТ У БРУСЕЛЬ
    11–12 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведала з працоўным візітам Брусель.

    11 чэрвеня прайшло 5-ае пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь-ЕС». Акрамя глабальных тэмаў — вызвалення палітвязняў і сітуацыі з рэгіянальнай бяспекай — абмеркавалі больш практычныя, на якія ёсць запыт у беларусаў: візы, стыпендыі, пытанні легалізацыі, падтрымку медыя і грамадзянская супольнасці.

    Таксама беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Brussels Forum 2025, дзе выступіла з прамовай, у якой падкрэсліла важную ролю Беларусі ў бяспецы Еўропы ў будучыні і заклікала да актыўнай падтрымкі дэмакратычных сілаў краіны.

    Фотарэпартаж.

    КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ»
    9–10 жніўня ў Варшаве адбудзецца чацвёртая Канферэнцыя «Новая Беларусь». Падзяліцеся праз кароткую ананімную форму праблемамі і ідэямі, каб паўплываць на парадак дня мерапрыемства.

    УДЗЕЛ У GLOBSEC 2025 У ПРАЗЕ
    На GLOBSEC 2025, які праводзіцца пад патранажам прэзідэнта Чэхіі, прайшла дыскусійная панэль «За туманам: разуменне ролі Беларусі ў будучай еўрапейскай бяспецы». Падчас дэбатаў была падкрэсленая фундаментальная патрэба разумення Беларусі, нягледзячы на ізаляцыю, якая працягвае расці. Да мерапрыемства далучыўся Офіс дэмакратычных сілаў у Празе.

    АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ЖУРНАЛІСТАМІ
    14 чэрвеня ў Вільні прайшоў Роварны прабег салідарнасці з беларускімі журналістамі, арганізаваны БАЖ і прымеркаваны да 30-годдзя арганізацыі. Да мерапрыемства далучыўся дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

    Фотарэпартаж.

    УШАНАВАННЕ АХВЯРАЎ САВЕЦКАЙ АКУПАЦЫІ
    14 чэрвеня Святлана Ціханоўская далучылася да цырымоніі ў Сейме Літвы, прысвечанай памяці ахвяраў савецкай акупацыі і генацыду. «Беларусы і літоўцы падзяляюць балючую гісторыю — і свабода ніколі не дастаецца дарма», — адзначыла яна.

    Фотарэпартаж.

    ПАДТРЫМКА ДЗЯЦЕЙ З МАЛАМАЁМНЫХ СЯМЕЙ
    15 чэрвеня ў Вільні прайшоў Дабрачынны футбольны турнір у падтрымку сацыяльнай інклюзіі дзяцей з маламаёмных сем’яў. Да мерапрыемства далучылася і каманда Офіса Святланы Ціханоўскай. 

    Турнір арганізаваны Амбсадамі Італіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Даніі ў Літве і дабрачыннай арганізацыяй «Дапамажы вулічным дзецям».

    ПРАДСТАЎНІЦТВА ОФІСА СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ НА RESHAPE 2025
    На гэтых выходных у Варшаве прайшла Канферэнцыя Reshape 2025, якую штогод ладзіць Цэнтр Новых Ідэй разам з Фондам імя Фрыдрыха Эберта. Удзел у адной з панэляў узяў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, які падчас дыскусіі падкрэсліў, што дэмакратычным сілам важна захаваць свой патэнцыял і прапаноўваць практычныя рашэнні нават у кантэксце пагаршэння сітуацыі навокал

    РЭАКЦЫЯ НА БЛАКІРОЎКУ АКАЎНТА TIKTOK НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
    На гэтым тыдні стала вядома пра блакіроўку акаўнтаў Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі ў TikTok на тэрыторыі Беларусі. Святлана Ціханоўская: «Рэжым даўно спрабуе зрабіць усё, каб усталяваць татальную цэнзуру. І такім блакаваннем атакуе не акаўнт у ціктоку, а права людзей на свабоду інфармацыі».

    РЭАКЦЫЯ НА ЗАЯВУ МІНІНФАРМА
    Міністр інфармацыі Маркаў заявіў, што ў Беларусі ўжо абмежаваная дзейнасць больш за 18 тысячаў інфармацыйных рэсурсаў. Леанід Марозаў пракаментаваў: «Гэтая заява толькі пацвярджае: рэжым не мае намеру зніжаць тэмпы рэпрэсіяў і працягвае барацьбу з любымі праявамі свабоды слова ў краіне».

    ВЫРАШЭННЕ ЛЕГАЛІЗАЦЫЙНАГА ПЫТАННЯ БЕЛАРУСАЎ
    Відэааператар Сяргея Ціханоўскага Канстанцін Сярогін разам з сям’ёй атрымалі палітычны прытулак у Швецыі. Гэта стала магчымым дзякуючы працы юрыстаў Офіса Святланы Ціханоўскай, Народнай Амбсады Швецыі і шведскай юрысткі і праваабаронцы Сесіліі Экман. 

    МЕДЫЯ
    На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю БелСАТ (Беларусь), Euronews (міжнароднае), DW Беларусь (тэкст, відэа, ангельская версія), UnHerd (Вялікабрытанія).

    Акрамя таго, выйшла вялікая размова на ютуб-канале «Жыццё-маліна» з дарадцам па дыпламатычных пытаннях Дзянісам Кучынскім.


     

    Апошнія навіны