• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Бяспека, дэмакратыя і дабрабыт узаемазвязаныя і не могуць існаваць адно без аднаго», — Святлана Ціханоўская на Brussels Forum 2025

    12 чэрвеня, 2025

    На другі дзень працоўнага візіту ў Брусель беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Brussels Forum 2025, арганізаваным Нямецкім фондам Маршала ЗША.

    Гэта ўжо 20-е пасяджэнне форуму, які з’яўляецца адной з ключавых платформаў для дыялогу паміж палітычнымі лідарамі, экспертамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. 

    Тэма гэтага года «Парушанае партнёрства: як выжыць трансатлантычнаму супрацоўніцтву?» Удзельнікі абмяркоўвалі шляхі аднаўлення даверу і ўмацавання партнёрства паміж ЗША і Еўропай ва ўмовах глабальнай нестабільнасці. Сярод выступоўцаў прысутнічалі вярхоўная прадстаўніца ЕС у пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Кая Калас, намеснік міністра развіцця і тэхналогій Польшчы Міхал Бараноўскі, былы галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе Кёрціс Скапароці.

    За гады існавання форум даў магчымасць выказацца многім сусветным лідарам, у тым ліку:

    Беларуская лідарка выступіла з прамовай, у якой падкрэсліла важную ролю Беларусі ў бяспекі Еўропы будучыні і заклікала да актыўнай падтрымкі дэмакратычных сілаў краіны. 

    Святлана Ціханоўская: «Я казала, што бяспека, дэмакратыя і дабрабыт узаемазвязаныя і не могуць існаваць адно без аднаго. Казала пра незалежнасць Беларусі: яна цяпер пад пагрозай — і нам крытычна выцягнуць Беларусь з лап Расіі. Пра неабходнасць чалавечых кантактаў, выдачы візаў і дапамогі беларусам. Цяпер вырашаецца лёс Еўропы, а Беларусь узятая ў закладнікі. І нам патрэбная дапамога Еўропы і свабоднага свету, каб гэта зрабіць. Таксама я казала пра перамовы па Украіне: сітуацыя ў любы момант можа памяняцца і для Беларусі — і мы павінны быць гатовы скарыстацца гэтым момантам».

    Апошнія навіны