Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у шостым саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (EPC), які прайшоў у Тыране. Гэта адна з найважнейшых палітычных пляцовак Еўропы, дзе лідары 46 краінаў і кіраўнікі найбуйнейшых міжнародных арганізацыяў шукаюць агульныя адказы на сучасныя выклікі — ад дэмакратычнай бяспекі да геапалітычнай устойлівасці.
Гэтым разам да івэнту далучыліся такія відныя палітычныя дзеячы, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, старшыня Еўрапейскага Парламента Раберта Метсола, старшыня Еўрапейскай Камісіі Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і многія іншыя.
У межах EPC Ціханоўская сустрэлася з ключавымі еўрапейскімі палітыкамі:
🇺🇦 Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім;
🇹🇷 Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам;
🇬🇧 Прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам;
🇵🇱 Прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам;
🇩🇪 Канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам;
🇽🇰 Прэзідэнткай Косава В’ёсай Асмані-Садрыў;
🇪🇸 Прэм’ер-міністрам Іспаніі Педрам Санчэсам;
🇮🇸 Прэм’ер-міністаркай Ісландыі Крыструн М’ёдль Фростадоўцір;
🇦🇲 Прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам;
🇭🇷 Прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам;
🇪🇺 Вярхоўнай прадстаўніцай ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас;
🇦🇹 Канцлерам Аўстрыі Крысціянам Штокерам;
🇸🇰 Прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам;
🇫🇮 Прэм’ер-міністрам Фінляндыі Петэры Орпам;
🇨🇿 Прэм’ер-міністрам Чэхіі Петрам Фіялам;
🇪🇺 Старшынёй Еўрапейскага Парламента Рабертай Метсолай;
🇪🇺 Старшынёй Еўрапейскай Камісіі Урсулай фон дэр Ляен;
🇪🇺 Старшынёй Еўрапейскай Рады Антоніу Коштам;
⭕ Генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ;
На саміце Ціханоўская падкрэсліла:
«Сёння найважнейшае пытанне для ўсіх — гэта мір. Не толькі для Украіны, але і для ўсёй Еўропы. Мы мусім не толькі гаварыць пра мір, але і дзейнічаць — разам і паслядоўна. Калі мы не будзем ставіцца да гэтага сур’ёзна, наступствы могуць быць катастрафічнымі».