Вызваленне палітвязняў, дапамога ахвярам паводкі і старт міжнароднага гуманітарнага фонду. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 16-22 верасня
ЗАПУСК МІЖНАРОДНАГА ГУМАНІТАРНАГА ФОНДУ Святлана Ціханоўская разам з беларускімі праваабаронцамі прадставіла Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі рэпрэсавным. Фонд, які ўжо падтрымалі Швецыя і Нарвегія (1,5 млн еўра), будзе дапамагаць палітвязням і іх сем’ям, у першую чаргу тым, хто ўнутры краіны. Ціханоўская падкрэсліла, што фонд ствараецца як дадатак да існуючых праграмаў дапамогі і будзе дзейнічаць з акцэнтам […]
Адказнасць рэжыму за парушэнні правоў чалавека, дапамога палітвязням, справа Андрэя Гнёта, міжнароднае супрацоўніцтва. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 9 – 15 верасня
АДКАЗНАСЦЬ РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ Святлана Ціханоўская разам з міністаркай юстыцыі Літвы выступіла на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі «Адказнасць за злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі» ў Вільні. Ціханоўская заклікала збіраць доказы злачынстваў рэжыму, выкарыстоўваць прынцып універсальнай юрысдыкцыі і механізмы міжнародных судоў для прыцягнення да адказнасці памагатых рэжыму. КАНФЕРЭНЦЫЯ ПА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭНТЫЧНАСЦІ 14-15 верасня ў Варшаве Аб’яднаны […]
Сустрэчы з беларускімі ўцекачамі і былымі палітзняволенымі, вызваленне беларускі ў Арменіі, планы на 2025 год. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 2-8 верасня
ЭСКАЛАЦЫЯ НА БЕЛАРУСКА-УКРАІНСКАЙ МЯЖЫ Святлана Ціханоўская асудзіла спробы рэжыму па эскалацыі сітуацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы і заявы дыктатара пра сцягванне беларускіх войскаў у памежныя раёны. Таксама 5 верасня ў Беларусі былі збітыя два дроны расійскія дроны-камікадзэ тыпу «Шахед». Гэта не першы выпадак: апошнімі месяцамі неба над Беларуссю рэгулярна прасякалі «Шахеды». Святлана Ціханоўская пракаментавала сітуацыю: «Я […]
З’езд беларусаў Паўночнай Амерыкі, суд па справе Андрэя Гнёта, дэпартацыя беларусаў Швецыі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за перыяд з 26 жніўня па 1 верасня 2024
СУСТРЭЧА З ДЭПУТАТАМІ ЕЎРАПАРЛАМЕНТА Святлана Ціханоўская сустрэлася з літоўскімі дэпутатамі Еўрапейскага парламента, каб абмеркаваць стратэгію перад выбарамі 2025 года, сітуацыю на беларускай мяжы з Украінай і дэпартацыю беларусаў з ЕС. Таксама абмеркавалі падтрымку Беларусі на парадку дня Еўрапейскага саюза і супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і Еўрапарламентам. ДЭПАРТАЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ СА ШВЕЦЫІ Офіс Святланы Ціханоўская пачаў перамовы […]
Акцыя салідарнасці з Андрэем Гнётам, заява па Арменіі, Міжнародны гуманітарны фонд і Дзень Незалежнасці Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 19 – 25 жніўня
АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЦІ З АНДРЭЕМ ГНЁТАМ Ва ўсім свеце адбыліся акцыі салідарнасці з Андрэем Гнётам, арганізаваныя беларускімі дыяспарамі. Нагодай стала пасяджэнне апеляцыйнага суду, якое адбудзецца 27 жніўня. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай актыўна працуе над гэтым кейсам і выказвае поўную падтрымку Андрэю Гнёту ў яго барацьбе за свабоду. ЗАЯВА ПА АРМЕНІІ Святлана Ціханоўская выступіла з катэгарычным асуджэннем […]
Вызваленне палітвязняў, перагляд абмежаванняў супраць беларускіх аўтамабіляў Літвой, дзень народзінаў Сяргея Ціханоўскага. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўская 12-18 жніўня
ВЫЗВАЛЕННЕ ПАЛІТВЯЗНЯЎ На гэтым тыдні было анансавана магчымае вызваленне 30 палітвязняў. Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць вызвалення ўсіх, хто цяпер несправядліва знаходзіцца за кратамі. У пачатку ліпеня з беларускіх турмаў былі вызваленыя 15 чалавек. За кратамі, па сукупных дадзеных праваабаронцаў, застаецца мінімум 1400 палітвязняў. ПЕРАГЛЯД АБМЕЖАВАННЯЎ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСКІХ АЎТАМАБІЛЯЎ Офіс Святланы Ціханоўскай вітае ўвядзенне выключэнняў на […]
Чацвёртая гадавіна выбараў-2020, выключэнне БНР са спісу дзяржаўнасці і новыя патрабаванні для навукоўцаў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 5–11 жніўня
ЧАЦВЁРТАЯ ГАДАВІНА ПРЭЗІДЭНТСКІХ ВЫБАРАЎ-2020 У БЕЛАРУСІ У пятніцу 9 жніўня ў многіх краінах прайшлі мітынгі ў гонар чацвёртай гадавіны пачатку пратэстаў у Беларусі. У гэты дзень Святлана Ціханоўская заклікала развіваць беларускую супольнасць за мяжой і падтрымліваць адно аднаго ў барацьбе за перамены, а пасля беларуская нацыянальная лідарка падзякавала ўсім, хто далучыўся да акцый салідарнасці: «Гэта […]
Канферэнцыя «Новая Беларусь». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 29 ліпеня – 4 жніўня.
КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ» 3 – 4 жніўня ў Вільні прайшла трэцяя штогадовая Канферэнцыя «Новая Беларусь», якую арганізаваў Офіс Святланы Ціханоўскай. Канферэнцыя сабрала больш за 300 прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый і палітычных структураў, палітыкаў, дыпламатаў, экспертаў, актывістаў і журналістаў. Былі прадстаўленыя больш за 100 арганізацый і ініцыятываў. Трансляцыю канферэнцыі анлайн на розных платформах паглядзелі больш за […]
30 год дыктатуры, абмежаванні супраць беларускіх аўтамабіляў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 22-28 ліпеня
ДЗЕНЬ АБВЯШЧЭННЯ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ 27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з гэтай нагоды: «Незалежнасць пачынаецца з кожнага з нас: як толькі мы прымаем адказнасць за свой лёс». АБМЕЖАВАННІ ЕС ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ АЎТАМАБІЛЯЎ Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінет працягвае кансультацыі з Польшчай, Літвой, Латвіяй […]
Саміт еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі, візіт у Польшчу, новыя абмежаванні на мяжы Беларусі з ЕС. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 15-21 ліпеня 2024
САМІТ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які прайшоў 18 ліпеня ў Вялікабрытаніі па запрашэнні новага прэм’ера Вялікабрытаніі Кіра Стармера. Падчас Саміту беларуская лідарка сустрэлася з кіраўнікамі такіх краінаў як: Германія, Украіна, Фінляндыя, Італія, Іспанія, Малдова, Літва, Эстонія, Харватыя, Данія, Нідэрланды, Грэцыя Славенія, Косава, Чэхія, Арменія, Ісландыя, а таксама з […]
Візіт у ЗША, прызначэнне спікераў КР, фестываль Tutaka. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 8-14 ліпеня 2024
ВІЗІТ У ЗША З 9 па 12 ліпеня Святлана Ціханоўская наведала Вашынгтон, дзе ўзяла ўдзел у Публічным форуме НАТА па запрашэнні Генеральнага Сакратара Енса Столтэнберга. Падчас форуму Ціханоўская ўзяла ўдзел у шоу «Morning Joe» ды сумесна з Нэнсі Пэлосі напісала калонку для The Washington Post, y якой яны акцэнтавалі ўвагу на тыраніі ва ўсходняй Еўропе […]
Вызваленне палітвязняў, візіт у Латвію, Дзень Незалежнасці ў Беларусі і каранацыя Міндоўга ў Вільні. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 1-7 ліпеня 2024
ВЫЗВАЛЕННЕ ПАЛІТВЯЗНЯЎ На гэтым тыдні стала вядома пра вызваленне некалькіх палітвязняў з беларускіх калоніяў, у тым ліку Рыгора Кастусёва з анкалогіяй. У большасці з 15 вызваленых палітвязняў тэрміны зняволення заканчваліся ў бліжэйшыя месяцы. Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць вызвалення ўсіх палітвязняў. ВІЗІТ У ЛАТВІЮ Беларуская лідарка Святлана Ціханоўская наведала Латвію – Даўгаўпілс, Цэсіс, Рыгу. Сустрэлася з […]
Кансультатыўная група «Беларусь – Еўрасаюз», сустрэча з Жазэпам Барэлем. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 24–30 чэрвеня
КАНСУЛЬТАТЫЎНАЯ ГРУПА «БЕЛАРУСЬ – ЕЎРАСАЮЗ» 25 – 26 чэрвеня Святлана Ціханоўская знаходзілася ў Бруселі, дзе ўзяла ўдзел у трэцім пасяджэнні Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». З беларускага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Аб’яднанага пераходнага кабінета, НДА, праваабаронцаў і медыя. З боку заходніх партнёраў да яе далучыліся палітыкі, праваабаронцы і эксперты па міжнародных […]
Сустрэчы з Генсекам Рады Еўропы і міністрам замежных справаў Арменіі, сустрэча з беларусамі ў Вільні. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўская 17-23 чэрвеня
СУПРАЦОЎНІЦТВА З РАДАЙ ЕЎРОПЫ Святлана Ціханоўская сустрэлася з Генеральнай Сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч у сваім офісе ў Вільні. Падчас размовы яны абмеркавалі працяг працы Кантактнай групы, распрацоўку дарожнай карты па ўступленні Беларусі ў Раду Еўропы і стварэнне інфармацыйнага пункта Рады Еўропы ў Вільні. Пасля сустрэчы Ціханоўская і Пейчынавіч-Бурыч далі брыфінг для прэсы. СУПРАЦОЎНІЦТВА З […]
Працоўныя візіты ў ЗША, атрыманне прэміі NED Democracy Medal і першае пасяджэнне новага склікання Каардынацыйнай Рады. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўская 10–16 чэрвеня
ВІЗІТ У ЗША 11-14 чэрвеня ў Святланы Ціханоўскай адбыўся працоўны візіт у Вашынгтон, падчас якога яна сустрэлася з амбасадарамі і дыпламатамі краін Вялікай сямёркі дзе падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі і санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі. Таксама адбылася сустрэча з экс-спікеркай Палаты прадстаўнікоў ЗША і сенатарамі, з намеснікам Дзяржаўнага сакратара па палітычных пытаннях, дарадцам па нацыянальнай […]
«Люксембургскія рашэнні» для Беларусі, новая Каардынацыйная Рада. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 3-9 чэрвеня
ВІЗІТ У ЛЮКСЕМБУРГ 5-7 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведвала Люксембург, дзе сустрэлася з віцэ-прэм’ерам і Міністрам замежных справаў, спікерам парламента, выступіла на Міжнароднай канферэнцыі «Люксесбургскія рашэнні», прысвечанай вырашэнню праблем беларусаў у выгнанні, візаў, легалізацыі, падтрымкі нацыянальнай ідэнтычнасці. Удзел у канферэнцыі ўзялі прэзідэнт ПАРЕ Тэодарас Русопулас, спікер і віцэ-прэм’ер Люксембургу, дэпутаты, дыпламаты і палітыкі з больш чым […]
Вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду, гадавіна затрымання Сяргея Ціханоўскага, візіт у Партугалію. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 27 траўня–2 чэрвеня
ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У КААРДЫНАЦЫЙНУЮ РАДУ 25-27 траўня прайшлі выбары ў Каардынацыйную Раду. Абраныя 80 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 8 палітычных групаў і ініцыятываў, куды ўваходзяць як палітыкі і актывісты, так і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і медыя. Святлана Ціханоўская выказала ўдзячнасць усім, хто прыняў удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду, нягледзячы на ціск і рэпрэсіі з боку […]
Візіт у Швецыю, канферэнцыя «Новая Беларусь», Кангрэс па палітвязням у Празе. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 20-26 траўня 2024
ВІЗІТ У ШВЕЦЫЮ На пачатку тыдня Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Швецыю. 20 траўня беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі і міністаркай па еўрапейскіх справах. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі пытанні падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, выдачы візаў для беларусаў і беларусак, падтрымкі палітвязняў і іншыя. Святлана Ціханоўская падзякавала міністру за запуск працэдураў […]
Выступ перад міністрамі культуры ЕС, сустрэча з беларусамі Познані, Signal па-беларуску. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 13-19 траўня 2024
КАНФЕРЭНЦЫЯ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ У ВАРШАВЕ 19 траўня адбылася канферэнцыя дэмакратычных сілаў у Варшаве, падчас якой кандыдаты ў Каардынацыйную раду маглі прадставіць свае праграмы. Сярод кандыдатаў – прадстаўнікі моладзевых ініцыятываў, НДА, беларускія добраахвотнікі, блогеры, палітыкі. Каардынацыйная рада з’яўляецца прадстаўнічым органам дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Упершыню будзе абірацца праз электроннае галасаванне. ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ […]
Сустрэчы ў НАТА, Дзень Перамогі, тры сцэнары развіцця падзеяў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 6-12 траўня 2024
СУСТРЭЧА З АФІЦЫЙНЫМІ АСОБАМІ НАТА Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам. У рамках Паўночнаатлантычнай Рады беларуская лідарка правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу. Агулам перамовы доўжыліся больш за 4 гадзіны. Дыялог паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і НАТА будзе працягвацца па палітычным напрамку. ГАДАВІНА ДНЯ ПЕРАМОГІ 9 траўня 2024 года […]
Дамова аб супрацоўніцтве Еўрапарламента і дэмакратычных сілаў, Фонд падтрымкі палітзняволеных. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 29 красавіка-5 траўня 2024
ДАМОВА АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ ЕЎРАПАРЛАМЕНТА І ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ На гэтым тыдні падчас працоўнага візіту на Мальту Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай. Вынікам сустрэчы стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Еўрапейскі Парламент упершыню падпісаў дакумент такога кшталту не з афіцыйным урадам. ФОНД ПАДТРЫМКІ ПАЛІТВЯЗНЯЎ Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай […]
Сейм Літвы супраць новых абмежаванняў да беларусаў, гадавіна Чарнобыля. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 22-28 красавіка 2024
ЛІТОЎСКІ СЕЙМ НЕ ПРЫНЯЎ НОВЫЯ АБМЕЖАВАННІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСАЎ У Сейме Літвы не падтрымалі новыя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў, якія маюць дазвол на жыхарства ў Літве. Прапановы прадугледжвалі абмежаванні на паездкі ў Беларусь і дазвалялі ануляваць віды на жыхарства беларусам, якія часта перасякаюць мяжу. За апошнія некалькі тыдняў дэмакратычныя сілы правялі дзясяткі кансультацыяў, сустрэчаў, размоваў […]
Сустрэча міністраў G7, візіт у Канаду, прэзідэнтства ў Бюро Рады Еўропы па моладзі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 15-21 красавіка 2024
На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская наведала Канаду з працоўным візітам і правяла шэраг сустрэч з ключавымі палітыкамі краіны. Беларусь упершыню была прадстаўлена на сустрэчы міністраў G7. У Вільні хутка адкрыецца інфармацыйны Пункт Рады Еўропы для Беларусі. Дарадцу Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву абралі супрэзідэнткай Бюро Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы. СУСТРЭЧА МІНІСТРАЎ […]
Візіты на Кіпр і ў Грэцыю, рэакцыя на папраўку ў Сейме Літвы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 8-14 красавіка 2024
10 красавіка стала вядома, што беларускі палітвязень Аляксандр Кулініч памёр у турме. Святлана Ціханоўская пракаментавала: «Кожны чалавек, які знаходзіцца пад вартай, мае права на належны догляд і абарону здароўя. Відавочна, што гэта не было забяспечана. Я выказваю глыбокія спачуванні родным і блізкім Аляксандра. У беларускіх турмах гінуць людзі, і мы павінныя рабіць усё магчымае, каб […]
Узмацненне адказнасці рэжыму за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, перадача дронаў Палку Каліноўскага. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 1-7 красавіка 2024
УЗМАЦНЕННЕ АДКАЗНАСЦІ РЭЖЫМУ. На 55-й сесіі Рады ААН па правах чалавека была прынятая рэзалюцыя, накіраваная на ўзмацненне адказнасці за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. У дакуменце зацвярджаецца стварэнне спецыяльнай групы з трох незалежных экспертаў і працяг мандата спецдакладчыка па Беларусі на год. Гэтыя меры прызначаныя для расследавання і дакументавання парушэнняў, учыненых рэжымам Лукашэнкі, і выпрацоўкі […]
Дзень Волі, візіт у Чэхію, беларускія класы ў Вільні. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 25-31 сакавіка 2024
ДЗЕНЬ ВОЛІ. 25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі. З нагоды Дня Волі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак: «За ўсе гэтыя гады мы пачалі цаніць нашую, беларускую, салідарнасць. Пакуль мы разам і не апускаем рук, мы крочым да сваёй перамогі». Пазней беларуская лідарка падзякавала ўсім беларусам, якія паўдзельнічалі ў святкаванні Дня […]
ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету, дзень Беларусі ў Еўрапарламенце, Канферэнцыя Каліноўскага. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 18-24 сакавіка 2024
22 сакавіка адбыўся тэракт у Падмаскоўі. Святлана Ціханоўская пракаментавала гэтую падзею і заклікала беларусаў паклапаціцца пра сваю бяспеку, пазбягаць натоўпаў людзей і ўважліва назіраць за тым, што будзе адбывацца на тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшы час. КАНФЕРЭНЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ І БЕЛАРУСАК СВЕТУ. 23-24 сакавіка прайшла ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету, арганізаваная Офісам Святланы Ціханоўскай, Офісам дэмакратычных […]
628 паштовак для палітвязняў ад еўрадэпутатаў, сустрэча з гуртом Бі-2, Канферэнцыя ў Сейме Літвы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 11-17 сакавіка 2024
САЛІДАРНАСЦЬ З ПАЛІТВЯЗНЯМІ. 11-14 сакавіка Еўрапейскі Парламент зладзіў акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 13 сакавіка на акцыі знаходзіўся дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька. Як распавёў палітык, у межах ініцыятывы #EPSTANDSBYYOU дэпутаты Еўрапарламента, разам з прэзідэнткай Рабертай Мецолай, падпісалі больш за 600 паштовак для беларускіх палітвязняў. Акрамя таго, еўрадэпутаты прыцягваюць […]
Год «інкамунікада», першы візіт у Балгарыю, сустрэча з прэзідэнткай Еўракамісіі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 4-10 сакавіка 2024
ПАЛІТВЯЗНІ. 8 сакавіка Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у акцыі каля муралу Алесю Бяляцкаму насупраць амбасады Беларусі ў Літве. Акцыя быў прысвечаная рэжыму інкамунікада. Ужо год рэжым Лукашэнка ўтрымлівае Сяргея Ціханоўскага без сувязі са знешнім светам. Удзельнікі трымалі ў руках плакаты і фатаграфіі палітвязняў, якія, як і Сяргей Ціханоўскі, утрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада. Выступаючы перад прэсай, […]