• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дзень Волі і рэгіянальны форум па бяспецы ў Кіеве. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 23–29 сакавіка

    30 сакавіка, 2026

    ДЗЕНЬ ВОЛІ
    З нагоды Дня Волі, 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак, адзначыўшы, што гэта свята яднае ўсіх, каму дарагая Беларусь, незалежна ад месца знаходжання, бо агульным застаецца жаданне бачыць краіну вольнай.

    У розных гарадах свету адбыліся святочныя мерапрыемствы. У Вільнюсе на прайшоў мітынг-марш, удзел у якім узяў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай, а беларуская лідарка выступіла з відэазваротам, падзякаваўшы за стойкасць і заклікаўшы працягваць барацьбу за свабоду. У Варшаве 27 сакавіка адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня Волі, арганізаваны Міністэрствам замежных справаў Польшчы супольна з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі. 28 сакавіка прайшоў маштабны марш з удзелам лідараў дэмакратычных сілаў, дзе ўдзельнікі пранеслі 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг, а на фінале выступілі Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.

    У Празе 25 сакавіка адбыліся дадатковыя ініцыятывы: узнагароджанне дырэктаркі пражскага Офіса Крысціны Шыянок медалём ордэна Пагоні ад Рады БНР, публікацыя гістарычнага чэшскага перакладу ІІІ Устаўнай граматы БНР, вывешванне беларускіх сцягоў на афіцыйных будынках, ускладанне кветак на магілы дзеячаў БНР, а таксама візіты мэра Прагі і прадстаўнікоў раёнаў ў Офіс дэмакратычных сілаў у Празе. Таксама адбыўся святочны прыём з удзелам МЗС Чэхіі і амбасадаў з паказам рэтраспектыўнага відэа пра святкаванне Дня Волі за апошнія 25 гадоў.

    Акрамя таго, 25 сакавіка палітыкі, дыпламаты, урады дэмакратычных краінаў і міжнародныя арганізацыі выказалі салідарнасць з беларусамі, чарговы раз пацвердзіўшы сваю падтрымку і пазіцыю ў адносінах да беларускага народа і існуючага рэжыму.

    У КІЕВЕ ПРАЙШОЎ ФОРУМ «ШЛЯХ ДА ВОЛІ»
    25 сакавіка, у Дзень Волі, у Кіеве прайшоў рэгіянальны форум па бяспецы «Шлях да волі». Форум быў прысвечаны ключавым аспектам беларускай вызваленчай барацьбы, пагрозам з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама пытанням супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў з Украінай і еўрапейскімі партнёрамі. Удзел у форуме ўзялі ўкраінскія і заходнія эксперты, беларускія дэмакратычныя сілы і беларускія добраахвотнікі. Святлана Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў форуму з вітальнай відэапрамовай:

    ДАРАДЦА СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ ПА ПРАВАВЫХ ПЫТАННЯХ — ПРА ЎМОВЫ ЎТРЫМАННЯ Ў БЕЛАРУСКІХ ТУРМАХ

    26 сакавіка стала вядома, што палітвязень Сцяпан Латыпаў у трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд. Леанід Марозаў — пра ўмовы ўтрыманняў, якія становяцца прычынай такіх наступстваў: «Гісторыя Сцяпана Латыпава — гэта яшчэ адзін трагічны эпізод і яшчэ адно жахлівае сведчанне таго, праз што сістэмна праходзяць палітвязні ў Беларусі. Трэцяя спроба суіцыду — гэта вынік працяглага, мэтанакіраванага знішчэння чалавечай годнасці. ШІЗА, ПКТ, турэмны рэжым, пастаянны ціск, пазбаўленне сувязі з блізкімі, адсутнасць элементарных умоваў, прыніжэнні, ізаляцыя, бясконцыя спагнанні — усё гэта выкарыстоўваецца як інструмент псіхалагічнага і фізічнага зламу.

    ДАРАДЦА СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ ПА АДУКАЦЫІ АДРЭАГАВАЎ НА ПРАПАГАНДУ Ў ДЗІЦЯЧЫХ САДКАХ

    Да гадавіны трагедыі ў Хатыні 22 сакавіка ў беларускіх школах рэкамендавалі праводзіць адзіны ўрок пра трагедыю Хатыні. Але спосаб, якім гэта робіцца, выклікае пытанні. Ужо з 1–4 класаў школьнікаў знаёмяць з дэталямі трагедыі, дзе ў агні загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей, а таксама з цяжкімі сведчаннямі відавочцаў.

    Павел Церашковіч: «Чым старэйшыя дзеці, тым больш яны ўстойлівыя да прапаганды. Таму цяпер з ідэалогіяй пайшлі ў дзіцячыя садкі — і там праўда страшна. Культ асобы Лукашэнкі ў самых пачварных формах — амаль што Паўночная Карэя.

    ДАРАДЦА ПА ПРАВАВЫХ ПЫТАННЯХ ЛЕАНІД МАРОЗАЎ — ПРА ПРАЦЯГ РЭПРЭСІЙ У БЕЛАРУСІ
    Пасля вызвалення 250 палітвязняў у Беларусі, на жаль, працягваюцца палітычна матывананы пераслед. Леанід Марозаў адзначыў: «Факт зніжэння колькасці палітычных зняволеных ніжэй за 900 чалавек упершыню за чатыры гады не дае, на жаль, ніякага аптымізму. За гэтым хаваецца працяг рэпрэсіяў. Пакуль адных вызваляюць — іншых саджаюць. Мы бачым новыя хвалі пераследу — супраць вернікаў, святароў, жанчын. Па інфармацыі ад праваабаронцаў Dissidentby, ад 1 лютага 2026 года былі ідэнтыфікаваныя як мінімум 207 чалавек, якія падвяргаюцца крымінальнаму пераследу па палітычных матывах. З іх не менш за 41 ужо знаходзіцца за кратамі».

    РЭГІСТРАЦЫЯ НА V КАНФЕРЭНЦЫЮ БЕЛАРУСАЎ І БЕЛАРУСАК СВЕТУ
    З 1 па 2 траўня ў Варшаве пройдзе ўжо пятая Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — сустрэча прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацыяў, ініцыятываў і беларускай дыяспары з розных краінаў.

    Ужо цяпер можна: запоўніць форму рэгістрацыі на ўдзел у канферэнцыі; пакінуць свае прапановы і пажаданні да праграмы ў асобнай анкеце.

    МЕДЫЯ

    Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю NEXTA (Беларусь), Sueddeutsche Zeitung (Германія), France 24 (Францыя), Polskie Radio 24 (Польшча), БелСАТ (Беларусь), Dagens Nyheter (Швецыя). 

    Апошнія навіны