• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Жыве Беларусь!» Святкаванне Дня Волі ў Вільнюсе 

    25 сакавіка, 2026

    У Вільнюсе прайшло святкаванне Дня Волі, прымеркаванае да 108-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. На Лукiшскай плошчы сабраліся беларусы і сябры Беларусі, каб разам адзначыць гэтую важную дату і прайсціся маршам па вуліцах Вільнюса.

    З відэазваротам выступіла Святлана Ціханоўская. Яна падзякавала беларусам за стойкасць і заклікала працягваць барацьбу за свабоду:
    «Сёлета гэта радасны дзень, таму што выйшлі на волю нашыя палітвязні. Але не забывайце, што многія з іх усё яшчэ застаюцца за кратамі. І пакуль усе яны не выйдуць на свабоду, нашая з вамі барацьба не скончаная. Рэпрэсіі павінны спыніцца. Беларусь павінна быць вернутай народу і зноў стаць сапраўды народнай, дэмакратычнай рэспублікай. Давайце ж разам будзем рабіць усё, каб дасягнуць гэтай мэты.

    Са святам вас, дарагія! Жыве Беларусь!»

    Таксама падчас мітынгу з прамовай выступіў дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе Дзяніс Кучынскі:
    «Раней літоўцы абаранілі сваю незалежнасць, а цяпер мы спрабуем аднавіць сваю. Вельмі важна перадусім збірацца разам з сябрамі і партнёрамі.

    Цяпер нашая супольнасць, людзі, якія застаюцца ў Вільнюсе, вельмі радуюцца таму, што мы маем такіх партнёраў. Мы хочам як мага хутчэй вярнуцца дадому, у Беларусь. Але ў любой барацьбе вельмі важна мець падтрымку. І такімі сябрамі і партнёрамі, самымі важнымі для нас, з’яўляецца Літва.

    Дзякуй вам. Мы спадзяёмся, што Літва і надалей будзе трымацца прынцыповай пазіцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і дапаможа ўсім беларусам, якія часова жывуць у Літве.
    Дзякуй вам, і, як кажуць, за вашу і нашу свабоду.

    Жыве Беларусь!»

    Акрамя таго, у мерапрыемстве ўзялі ўдзел літоўскія і беларускія палітыкі і актывісты, у тым ліку — Павел Севярынец, Жыгімантас Павілёніс, Томас Тамілінас і Русланас Баранавас.

    Нагадваем, 28 сакавіка пройдзе мітынг ў Варшаве з удзелам Святланы Ціханоўскай. Далучайцеся! Больш мерапрыемстваў — па спасылцы.

    Апошнія навіны