• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прэс-канферэнцыя з вызваленнымі палітвязнямі, калядны зварот. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 22-28 снежня

    30 снежня, 2025

    ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ З ВЫЗВАЛЕННЫМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ

    22 снежня ў Вільні адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам беларускіх палітвязняў, якія 13 снежня былі вызваленыя з турмаў і прымусова вывезеныя з Беларусі ва Украіну, а 18 снежня прыбылі ў Літву. У прэс-канферэнцыі прыняла ўдзел Святлана Ціханоўская.

    Падчас канферэнцыі палітвязні распавялі пра свой вопыт знаходжання ў турмах, катаванні і першыя дні на волі. 

    Святлана Ціханоўская:

    «Сёння мы пачулі жывыя гісторыі людзей, якія прайшлі праз зняволенне, засталіся моцнымі і не страцілі надзею. Кожная такая гісторыя — напамін пра тое, за што мы змагаемся. І мы не спынімся, пакуль кожны палітвязень не будзе вольным, у свабоднай Беларусі».

    Запіс прэс-канферэнцыі даступны на афіцыйным YouTube-канале Святланы Ціханоўскай.

    КАЛЯДЫ 25 СНЕЖНЯ

    Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў і беларусак, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня: «Гэтае свята заўсёды вяртае нас да простых рэчаў: да сямейных гутарак, да спакойнага вечара, да пачуцця, што побач ёсць людзі, якім мы неабыякавыя. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. Светлых і спакойных святаў, мае дарагія».

    Акрамя гэтага, лідарка заклікала далучыцца да калядных збораў.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ — ПРА ПЕРАСЛЕД ЖУРНАЛІСТАЎ 

    Беларусь займае 4-е месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў. 23 снежня Ціханоўская выступіла з прамовай у дачыненні бяспекі журналістаў:
    «Дзякуючы вашай працы рэжым не здолеў схаваць праўду ад беларусаў і сусвету. Дзякуючы вашай працы яна прабіваецца праз турмы, цэнзуру, хлусню і чарговыя абмежаванні ад рэжыму. І кожны з вас сваёй працай набліжае дзень, калі беларуская журналістыка здыме кайданкі».

    СУСТРЭЧЫ З ЖЫГІМАНТАСАМ ПАВІЛЁНІСАМ І ТОМАСАМ ТАМІЛІНАСАМ

    23 снежня дарадца Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька сустрэліся з Жыгімантасам Павілёнісам, намеснікам кіраўніка дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Сейме Літвы. Акрамя гэтага, 25 снежня прадстаўнікі офісу сустрэліся з Томасам Тамілінасам, намеснікам кіраўніка партыі і фракцыі «Дзеля Літвы». Падчас сустрэч былі абмеркаваны супраца паміж беларускімі і літоўскімі партыямі і маладзёвымі партыйнымі арганізацыямі і перспектывы падпісання праекта Пагаднення аб супрацы Сейма Літоўскай Рэспублікі і дэмакратычных сілаў Беларусі. 

    ЯК ЗВЯЗАЦЦА З ОФІСАМ СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ

    Калі вам патрэбная дапамога, кансультацыя ці вы хочаце падзяліцца ідэяй, праблемай або інфармацыяй — вы можаце бяспечна звяртацца ў Офіс Святланы Ціханоўскай. Каналы камунікацыі, праз якія можна бяспечна пакінуць свой запыт, атрымаць інфармацыю ці задаць хвалюючыя вас пытанні Офісу:

    – праз старонку з асноўнымі кантактамі;

    – далучыцца да асабістых размоваў са Святланай Ціханоўскай;

    – пакінуць зварот да Офіса праз спецыяльную форму;

    – звярнуцца па пытаннях інтэрв’ю і супрацоўніцтва са СМІ да прэс-службы

    накіраваць афіцыйныя запрашэнні і дыпламатычныя прапановы; 

    – падпісацца на рассылку пра навіны і мерапрыемствы; 

    – пакінуць ананімны зварот у фармаце Black Box — бяспечна і канфідэнцыяльна.

    Апошнія навіны