• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — пра працяг пераследу журналістаў у Беларусі

    23 снежня, 2025

    Святлана Ціханоўская: «28 беларускіх журналістаў за кратамі. Часам статыстыка кажа пра ўладу краіны больш, чым доўгія прамовы. Паводле новых даных, Беларусь займае 4-е месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў. Наперадзе — толькі Кітай, Расія і М’янма. Адметна, што гэта краіны, з якімі рэжым Лукашэнкі так ахвотна «сябруе».

    Я заўсёды кажу, што дыктатары вучацца адзін у аднаго. Пераслед журналістаў — гэта агульная рыса аўтарытарных рэжымаў. Гэта страх перад праўдзівай інфармацыяй, фактамі і людзьмі, якія задаюць пытанні.

    Але нават у гэтых умовах беларускія журналісты працягваюць рабіць сваю працу. Пад пагрозай арышту, катаванняў, вымушанай эміграцыі яны застаюцца голасам тых, каго рэжым намагаецца пазбавіць права быць пачутымі.

    Дзякуючы вашай працы рэжым не здолеў схаваць праўду ад беларусаў і сусвету. Дзякуючы вашай працы яна прабіваецца праз турмы, цэнзуру, хлусню і чарговыя абмежаванні ад рэжыму. І кожны з вас сваёй працай набліжае дзень, калі беларуская журналістыка здыме кайданкі».

    Апошнія навіны