НАВАГОДНЯЕ ВІНШАВАННЕ СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ І ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ 2026
31 снежня Святлана Ціханоўская разам з Марыяй Калеснікавай, Паўлам Севярынцам і Паўлам Латушкам звярнулася да беларусаў з навагоднімі віншаваннямі: «У мінулым годзе я б пакінула пустыя спрэчкі, рознагалоссі, крыўды, якія нас раз’ядноўваюць. Брахню з тэлеэкранаў, амаральную ваенную прапаганду, ура-патрыятызм і бясконцы пошук ворагаў. Арышты, звальненні, абсурдныя забароны ўладаў і «заканатворчасць», якая не мае нічога супольнага з законам. А ў дваццаць шосты я вазьму тыя важныя справы, якія нам трэба працягваць».
НАВАГОДНІ ЗВАРОТ СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ І ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ — ВІДЭА
ВЫЗВАЛЕННЕ 20 ПАЛІТВЯЗНЯЎ
Напярэдадні Новага года, 30 снежня, былі вызваленыя яшчэ 20 палітвязняў. Святлана Ціханоўская: «Я шчыра радая за 20 чалавек і іх сем’і, якія напярэдадні Новага года зноў могуць быць разам. Гэтыя людзі ніколі не павінны былі апынуцца за кратамі. І ніякія прымусовыя «пакаянні» і прызнанні віны не робяць іх вінаватымі. «Памілаванне» — гэта толькі першы крок. Людзі выйшлі з-за кратаў пасля незаконнага зняволення, і цяпер ім патрэбны спакой, час і ўмовы для аднаўлення. Важна, каб ніхто з вызваленых не сутыкнуўся з новым ціскам і пагрозамі. У беларускіх турмах дагэтуль застаюцца сотні палітвязняў. Сярод іх — людзі з цяжкімі хваробамі, людзі сталага веку, маці і бацькі маленькіх дзяцей. Кожны з іх чакае свайго шанцу вярнуцца дадому. Кожны павінен быць вызвалены, а рэпрэсіі — спыненыя».
МЕДЫЯ:
БелСАТ (Беларусь), Обычное утро (Беларусь), NZZ (Швейцарыя).
