• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіт у Давос, сустрэча з Уладзімірам Зяленскім. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 19–25 студзеня

    27 студзеня, 2026

    УДЗЕЛ У МІЖНАРОДНЫМ ЭКАНАМІЧНЫМ ФОРУМЕ У ДАВОСЕ 

    19–23 студзеня Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. На палях форуму Ціханоўская сустрэлася з Гітанасам Наўседам, Анітай Ананд, Мелані Жалі, Борысам Джонсанам, Андрэем Бабішам, Аляксандру Мунцянам, Аналенай Бербак, Маркам Рутэ, Аньес Каламар, Рут Порат, Сымонам Мідэрам, Ваагнам Хачатранам, Свейнам Турэ Хольсетэрам, Хасэ Мануэлям Альбарэсу.

    Ціханоўская прыняла ўдзел у наступных мерапрыемствах: дыскусіі «Ці здольная Расія ўтрымліваць эканоміку ва ўмовах вайны?», круглым стале IGWEL «Новая эпоха геапалітычнай нявызначанасці», а таксама ў панэлі на тэму «Дэмакратыя ў выгнанні: лідарства ў барацьбе Беларусі за свабоду».

    ПЕРШАЯ ДВУХБАКОВАЯ СУСТРЭЧА З ПРЭЗІДЭНТАМ УКРАІНЫ УЛАДЗІМІРАМ ЗЯЛЕНСКІМ

    У Вільнюсе вечарам 25 студзеня Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў білатэральную сустрэчу са Святланай Ціханоўскай, кіраўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Ціханоўская прапанавала прызначыць спецпасланніка па Беларусі, гэтак жа як гэта зрабілі шматлікія іншыя дэмакратычныя краіны. А таксама больш шчыльнае супрацоўніцтва з Місіяй дэмакратычных сілаў у Кіеве. Таксама абмеркавалі візіт Ціханоўскай ва Украіну: Прэзідэнт Зяленскі запрасіў Ціханоўскую наведаць Кіеў. Ціханоўская падкрэсліла, што лёсы вольнай Беларусі і Украіны ўзаемазвязаныя, і што яна, яе каманда і АПК будуць радыя яшчэ больш шчыльнаму супрацоўніцтву з Украінай.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ЎЗЯЛА ЎДЗЕЛ У МЕРАПРЫЕМСТВАХ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ПАЎСТАННЮ 1863–1864 ГАДОЎ У ВІЛЬНЮСЕ

    25 студзеня ў Вільнюсе адбыліся памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, з удзелам прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы з жонкай Дыянай, прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага з жонкай Мартай і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з жонкай Аленай. У рамках урачыстасцяў Святлана Ціханоўская асабіста прысутнічала на імшы, прысвечанай памяці паўстанцаў.

    Пасля службы Ціханоўская разам з прэзідэнтамі Літвы, Польшчы і Украіны ўсклалі вянкі на могілках Росы. У мерапрыемствах таксама ўдзельнічалі дарадцы Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і Дзяніс Кучынскі, а таксама прадстаўнікі беларускай супольнасці Вільнюса. 

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ЎЗЯЛА ЎДЗЕЛ У МЕРАПРЫЕМСТВАХ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ПАЎСТАННЮ КАЛІНОЎСКАГА Ў ВАРШАВЕ

    24 студзеня, на запрашэнне канцылярыі прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўшанавання памяці ўдзельнікаў паўстання Каліноўскага 1863–1864 гадоў. У складзе беларускай дэлегацыі вянок усклалі Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, а таксама ветэран палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным «Пчала».

    Святлана Ціханоўская:
    «Свабода не даецца назаўжды, яе даводзіцца абараняць, зноў і зноў. Паўстанне Каліноўскага нагадвае, што ў нас ёсць годнасць, ёсць голас і ёсць права жыць вольна».

    ДАРАДЦА СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ ПА АДУКАЦЫІ ПАВЕЛ ЦЕРАШКОВІЧ ПРАКАМЕНТАВАЎ СТАТЫСТЫКУ БЕЛСТАТА

    Белстат апублікаваў новую статыстыку колькасці дзіцячых садкоў, школаў, ВНУ, вучняў і педагогаў. Згодна з абноўленымі дадзенымі, дзіцячых садкоў з 2020 года стала менш на 146, школаў — на 192. Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі Павел Церашковіч прааналізаваў, што могуць азначаць гэтыя лічбы: «Вельмі хацелася б пачуць адказ, чаму за апошнія 5 гадоў колькасць навучэнцаў дзіцячых садкоў скарацілася на 103,1 тыс. або 24,3%! 103 тысячы — акурат насельніцтва горада Ліды. Ці сярэдняя колькасць наведвальнікаў дзіцячых садкоў у Мінску. Напрошваецца адказ, што гэта менавіта тыя дзеткі, бацькі якіх палічылі лепшым выйсцем перавезці іх туды, дзе ў дзіцячыя садкі не прыходзяць супрацоўнікі пракуратуры, каб распавесці пра генацыд. Але ці прызнае гэта Міністэрства адукацыі?»

    ВІДЭА АНАТОЛЯ ЛЯБЕДЗЬКА ПРА ЭКАНОМІКУ І КАДРАВЫ КРЫЗІС

    У відэа з дарадцам Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве адна з ключавых тэмаў — эканоміка і кадравы крызіс. Пасля выціскання з краіны каля паўмільёна працаздольных беларусаў улады спрабуюць закрыць «чорную дзірку» на рынку працы за кошт працоўных мігрантаў. Ці атрымалася гэта ў іх? Лябедзька тлумачыць, чаму «беларускі рай» не працуе ні для пакістанцаў, ні для тых, хто ўцякае ад вайны і беднасці праз Беларусь у ЕС.

    МЕДЫЯ:
    БелСАТ (Беларусь), Dawn News English (Пакістан), Суспiльне (Украіна), Nikkei (Японія), ELTA (Літва), BLOOMBERG (міжнароднае).
    Публічныя дыскусіі Святланы (размешчаныя трансляцыі): World Economic Forum, The Print(Індыя), The Straits Times (Сінгапур), World Economic Forum (міжнароднае)

    Апошнія навіны