• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дыскусіі «Яе сіла» 

    20 студзеня, 2026

    Святлана Ціханоўская пачала свой візіт у Давос з удзелу ў дыскусіі «Дэмакратыя ў выгнанні: як Беларусь працягвае барацьбу за свабоду», якая адбылася ў межах мерапрыемства «Яе сіла» ад выдання Foreign Policy на палях Сусветнага эканамічнага форуму. Гэта серыя мерапрыемстваў, прысвечаных ролі жанчын у лідарстве, дэмакратычных зменах і пошуку практычных шляхоў паскарэння прагрэсу праз палітыку, партнёрствы і глабальную адказнасць.

    Падчас размовы Святлана Ціханоўская распавяла пра ролю жанчын у беларускім дэмакратычным руху, лідарства ва ўмовах выгнання і супраціў аўтарытарызму. Яна падкрэсліла, як беларускія жанчыны сталі маральным ядром рэвалюцыі, а таксама закранула тэмы вайны Расіі супраць Украіны, адказнасці рэжыму Лукашэнкі, значэння Беларусі для еўрапейскай бяспекі і неабходнасці міжнароднай падтрымкі.

    Foreign Policy — адно з самых уплывовых сусветных медыя ў сферы знешняй палітыкі і міжнароднай бяспекі, заснаванае ў ЗША ў 1970 годзе. Яго аўдыторыя — палітыкі, дыпламаты, эксперты і бізнес-лідары з усяго свету.

     

    Апошнія навіны