• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская абмеркавала сітуацыю з калійнымі ўгнаеннямі з прэзідэнтам і CEO Yara

    23 студзеня, 2026

    21 студзеня падчас удзелу ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе Святлана Ціханоўская сустрэлася з Свейнам Турэ Хольсетэрам —  прэзідэнтам і CEO Yara International. У сустрэчы таксама ўдзельнічала Сіара Поравскі, дырэктарка Yara па глабальных арэнах.

    Кампанія Yara была адным з галоўных партнёраў Беларуськалія, і пакупніком калійных угнаенняў з Беларусі. Пасля падзеяў 2020 году, хвалі рэпрэсіяў і ўдзелу рэжыму ў поўнамаштабным уварванні Yara спыніла супрацоўніцтва з Мінскам, а таксама падтрымала беларускія прафсаюзы і рэпрэсаваных рабочых.

    Ціханоўская і Хольсэтэр абмеркавалі сітуацыю вакол санкцыяў на калійныя ўгнаенні і верагоднасць аднаўлення супрацоўніцтва з Беларуссю. Хольсэтэр падкрэсліў, што рашэнні па вяртанні да супрацоўніцтва з Мінскам будуць ўзгадняць з Ціханоўскай і дэмакратычнымі сіламі.

    Ціханоўская выказала спадзяванне, што Yara абавязкова вернецца ў Беларусь у будучыні, калі пачнуцца дэмакратычныя змены, бо цяпер супрацоўніцтва з Мінскам будзе ўмацоўваць рэжым, а грошы, атрыманыя з продажу ўгнаенняў, пойдуць на вайну і рэпрэсіі. Святлана Ціханоўская падзякавала Yara за прынцыповую пазіцыю, за падтрымку працоўных і незалежных прафсаюзаў. Абмеркавалі лёс вызваленых прафсаюзных лідэраў, у тым ліку Аляксандра Ярашука, і лёс рэпрэсаваных рабочых Беларуськалія.

    Святлана Ціханоўская:
    «Дзякуй Yara за прынцыповую пазіцыю і падтрымку. Яшчэ ў 2020-ым, Yara падтрымала беларускіх рабочых, патрабавала вызвалення рэпрэсаваных, дабівалася паляпшэння ўмоваў працы. Гэта прыклад сумленнага бізнесу, пабудаванага на каштоўнасцях. З сыходам Лукашэнкі, я ўпэўненая, і Yarа, і іншыя кампаніі вернуцца ў Беларусь, прынясуць інвестыцыі і ўмацуюць беларускую эканоміку».

    Апошнія навіны