• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча з дырэктаркай Дэпартамента замежных справаў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы, запуск платформы «Прастора». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 5–11 студзеня

    12 студзеня, 2026

    ВІЗІТ У ПОЛЬШЧУ

    Дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з дырэктаркай Дэпартамента замежных справаў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы Малгажатай Латкевіч-Паўляк. Падчас сустрэчы абмеркавалі каардынацыю практычных крокаў і падтрымку беларусаў і беларусак у Польшчы, планы на 2026 год і ўмацаванне супрацоўніцтва Польшчы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

    ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ СВАБОДЫ

    10 студзеня дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька прынялі ўдзел у марафоне «Дарога жыцця і смерці», які прысвечаны памяці абаронцаў тэлецэнтра, загінулых 13 студзеня 1991 года.

    АКЦЫЯ «ЧЭШСКАЕ СЭРЦА ЗА БЕЛАРУСЬ»

    9 студзеня Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі ўпершыню прысвоіў ганаровае прызнанне некалькім грамадзянам Чэхіі за выключны ўнёсак у падтрымку свабоднай Беларусі.

    ЗАПУШЧАНА ПЛАТФОРМА PRASTORA.INFO 

    Пачаў працаваць сайт «Прастора» — платформа для адкрытага ўдзелу грамадзянаў у распрацоўцы Канстытуцыі, законаў і рэформаў Новай Беларусі. На сайце можна чытаць аналітыку і навіны, вывучаць праекты дакументаў, каментаваць, прапаноўваць змены і ўдзельнічаць у грамадскім абмеркаванні. 

    ВЫНІКІ МЕСЯЦА

    Офіс Святланы Ціханоўскай падвёў вынікі снежня і сабраў галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні беларускіх актывістаў і арганізацыяў.

    МЕДЫЯ

    SBS (Аўстралія), Die Zeit (Германія), Наша Ніва (Беларусь), La Stampa (Італія). 

     

    Апошнія навіны