ЦНІ апублікаваў мэпінг беларускай прапаганды.
У Бруселі прайшла міжнародная канферэнцыя Belarus: A Part of or Apart from Europe’s Security?, прысвечаная ролі Беларусі ў еўрапейскай сістэме бяспекі.
У Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.
У Сейме Літвы адбыўся літоўска-беларускі журналісцкі форум.
Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” апублікавала гадавы агляд аб парушэннях правоў і атаках на журналістаў у свеце, згодна з якім Беларусь заняла 4-е месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў.
У Страсбургу прайшла цырымонія ўганаравання Анджэя Пачобута прэміяй імя Сахарава.
Dissidentby і Human Constanta апублікавалі справаздачу, якая аналізуе трансфармацыю рэпрэсіўнай палітыкі ў Беларусі пасля 2020 года з фокусам на сістэмны пераслед за анлайн-актыўнасць.
Фонд “Краіна для Жыцця” і праваабарончая ініцыятыва Dissidentby прадставілі дакумент “Прынцыпы аказання гуманітарнай дапамогі”.
Сусветная арганізацыя супраць катаванняў апублікавала справаздачу, у якой раскрываецца, як беларускі рэжым выстаўляе на публіку відэа з вымушанымі прызнаннямі арыштаваных людзей.
Эксперты Беларускай Рады культуры апублікавалі вынікі 2025 года ў беларускай культуры.
CSO Fusion выпусціў Індэкс устойлівасці беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, у якім адлюстраваны ключавыя тэндэнцыі і змены ў сектары за 2024 год.
Chatham House апублікаваў вынікі даследавання беларускага грамадскага меркавання пра вайну, палітыку і будучыню краіны.
