У Бруселі пройдзе міжнародная канферэнцыя па тэме рызыкаў, звязаных з Беларуссю, і патэнцыялу краіны ў межах еўрапейскай архітэктуры бяспекі.
Канферэнцыя арганізаваная ў партнёрстве з Упраўленнем публічнай дыпламатыі NATO. Арганізатары канферэнцыі — Офіс Святланы Ціханоўскай, Warwick Ukraine-Belarus Hub, Інстытут бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі, Цэнтр балтыйскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (CBEES) і Місія дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі.
Мова падзеі: англійская.
Праграма канферэнцыі будзе ўключаць:
- Дзве экспертныя панэлі па ўнутранай і знешняй бяспецы Беларусі;
- Паказ фільма «The Accidental President».
📧 Тэрмін рэгістрацыі: 26 лістапада. Каб зарэгістравацца, пішыце на ana@tsikhanouskaya.org.
