• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Prastora.info — месца, дзе беларусы ствараюць будучыню разам

    08 студзеня, 2026

    Напрыканцы снежня быў запушчаны сайт «Прастора» — платформа, дзе кожны і кожная можа далучыцца да распрацоўкі заканадаўства Новай Беларусі.

    Пляцоўка створаная для адкрытага дыялогу пра:
    новую Канстытуцыю;
    законы і рэформы.

    Галоўная мэта — вярнуць грамадзянам права голасу і ўплыву на будучыню сваёй краіны.

    Што можна рабіць на сайце? – чытаць аналітыку і навіны; – вывучаць праекты дакументаў; – каментаваць і прапаноўваць змены; – удзельнічаць у грамадскім абмеркаванні.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька:
    «Мы стварылі гэтую прастору, каб кожны меў магчымасць адкрыта ўдзельнічаць у фарміраванні будучыні краіны: без страху, з павагай і ў дыялогу. Мы верым у Беларусь, дзе закон служыць людзям, а ўлада дзейнічае празрыста і з адказнасцю. І мы ведаем: змены пачынаюцца не «зверху», а з нас з вамі».

    ❗️У акне для каментарыяў вы можаце ўвесці свой e-mail, каб атрымаць апавяшчэнне пра адказ або статус вашага паведамлення, але гэта не абавязкова. Увядзіце пошту толькі калі ўпэўненыя, што для вас гэта бяспечна.

    Апошнія навіны