• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Спрашчэнне міграцыйных працэдур беларусаў у Швецыі, сустрэча з прадстаўнікамі МЗС Польшчы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 10–16 жніўня

    18 жніўня, 2026

    ШВЕЦЫЯ СПРАСЦІЛА ПАШПАРТНЫЯ І МІГРАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

    Міграцыйная служба Швецыі абнавіла прававую пазіцыю адносна беларусаў, якія не могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь для атрымання новага пашпарта. Змены дазваляюць у пэўных выпадках атрымаць пашпарт іншаземца, а таксама падаваць заявы на атрыманне або падаўжэнне ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта.

     

    ДАРАДЦА ЦІХАНОЎСКАЙ СУСТРЭЎСЯ З ПРАДСТАЎНІКАМІ МЗС ПОЛЬШЧЫ

    Дзяніс Кучынскі правёў працоўную сустрэчу з прадстаўнікамі МЗС Польшчы, падчас якой абмеркавалі супрацоўніцтва з Офісам Святланы Ціханоўскай, пытанні міжнароднай абароны беларусаў і супрацьдзеянне прапагандзе. Асобная ўвага была нададзена прычынам адмоваў беларусам у міжнароднай абароне і неабходнасці належнай падрыхтоўкі дакументаў.

     

    ЦІХАНОЎСКАЯ ЗАКЛІКАЛА БЕЛАРУСАЎ НЕ ПАДДАВАЦЦА НА ВЕРБАВАННЕ ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў ВАЙНЕ

    Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў не рэагаваць на расійскія прапановы ўдзелу ў вайне супраць Украіны і не перадаваць вярбоўшчыкам асабістыя даныя. Яна таксама звярнула ўвагу на з’яўленне вярбовачных рэсурсаў у беларускай даменнай зоне і папярэдзіла пра рызыкі для бяспекі беларусаў.

     

    У ПРАЗЕ АБМЕРКАВАЛІ ЧЭШСКІ ДОСВЕД ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПЕРАМЕН І СІТУАЦЫЮ Ў БЕЛАРУСІ

    10 жніўня ў Празе прайшла дыскусійная сустрэча, прысвечаная шостай гадавіне беларускіх пратэстаў 2020 года і досведу Чэхіі на шляху ад Пражскай вясны да Аксамітнай рэвалюцыі. Арганізатарамі выступілі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі і Музей памяці ХХ стагоддзя. Удзельнікі абмеркавалі, якія ўрокі чэшскай барацьбы за свабоду могуць быць карыснымі для Беларусі, а Святлана Ціханоўская ў відэазвароце падкрэсліла важнасць захавання памяці пра рэпрэсіі, іх дакументавання і настойлівасці ў барацьбе за дэмакратычную будучыню.

     

    МЕДЫЯ

    DW Беларусь, Postimees (Эстонія), БелСАТ (Беларусь), ВОТ ТАК (TVP World), Радыё Рацыя (Беларусь), Aktuality.sk  (Славакія), Радыё Рацыя (Беларусь), Euronews (Міжнароднае), Еврорадио (Беларусь), CNN (Міжнароднае). 

     

    Апошнія навіны