• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Швецыя афіцыйна прызнала немагчымасць бяспечнага атрымання пашпартоў беларусамі на радзіме і спрасціла выдачу дакументаў

    12 жніўня, 2026

    Міграцыйная служба Швецыі абнавіла сваю прававую пазіцыю адносна немагчымасці атрымаць новы беларускі пашпарт. Цяпер прызнана: беларусы пры вяртанні на радзіму з-за замены пашпарта могуць сутыкнуцца з палітычна матываваным пераследам, у тым ліку з затрыманнямі.

    Гэта рашэнне — вынік працяглай і сістэмнай працы Офіса Святланы Ціханоўскай, Народных амбасадаў, беларускай дыяспары ў Швецыі, а таксама праваабарончых арганізацый. Пасля таго, як рэжым забараніў консульствам выдаваць пашпарты, каманда Офіса правяла серыю сустрэч з урадам і Міграцыйнай службай Швецыі, перадаючы доказы рэпрэсій і затрыманняў на мяжы.

    Што гэта значыць на практыцы для беларусаў у Швецыі:

    – Права на пашпарт іншаземца (främlingspass): Калі ў вас сканчаецца ці ўжо скончыўся пашпарт, Швецыя разглядае вас як чалавека, які фізічна не можа яго атрымаць. Гэта дае магчымасць атрымаць шведскі пашпарт іншаземца.
    Заявы на ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта: заяўнік можа быць вызвалены ад патрабавання мець пашпарт, калі яго немагчыма атрымаць у разумныя тэрміны праз беларускае консульства ці ўлады на радзіме. У цяперашніх умовах Міграцыйная служба прызнае, што беларус за мяжой такой магчымасці не мае, таму заявы на атрыманне ці падаўжэнне ВНЖ могуць разглядацца нават без дзеючага пашпарта.

    Важна ўдакладніць, што прававая пазіцыя абноўлена толькі адносна пытання наяўнасці дзеючага беларускага пашпарта пры здзяйсненні міграцыйных працэдур. То бок іншыя крытэры прадастаўлення легалізацыі ў Швецыі на тых ці іншых падставах застаюцца нязменнымі.

    «Мы доўга працавалі над тым, каб краіны Еўропы зразумелі: паездка за пашпартам у Беларусь для многіх — гэта прамы шлях у турму. Рашэнне Швецыі паказвае, што такія крокі ў напрамку спрашчэння жыцця беларусаў магчымыя. Я шчыра дзякую ўсім беларусам і дыяспары ў Швецыі, Народным амбасадам, арганізацыям і актывістам, якія не спыняліся і адвакатавалі гэтае пытанне. Гэта наш супольны вынік і прыклад для іншых краін Еўропы, што трэба працягваць працаваць і лабіяваць інтарэсы беларусаў»,

    дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

    Апошнія навіны